Усе былі ўпэўненыя, што я загінуў!. 21.by

Усе былі ўпэўненыя, што я загінуў!

29.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

90-гадовага Фёдара Песенку не забываюць яго былыя калегі — супрацоўнікі Гомельскага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Юбілейны медаль "65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг." падпалкоўнік у адстаўцы атрымаў з рук прадстаўнікоў Гомельскага аддзялення Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў КДБ "Гонар".

Ён пачаў служыць Радзіме яшчэ напярэдадні Вялікай Айчыннай — у 1940 годзе з Бранскай вобласці юнака прызвалі ў Чырвоную Армію. А ў ліпені 1941-га Фёдар Песенка стаў курсантам Маскоўскай авіяцыйнай школы, якую тэрмінова закончыў у верасні — на фронце былі патрэбны кадры. Хутка асвойваў вядомыя баявыя машыны: ІЛ-2, ПО-2, Р-5, СБ, УТ-2. На іх з сакавіка 1943 па май 1945 ён здзейсніў больш за 300 вылетаў. У ходзе аднаго самалёт быў збіты, але ж пілот змог пасадзіць баявую машыну на сваёй тэрыторыі.

— Калі я дабраўся да сваіх, таварышы мае былі ўжо ўпэўненыя, што я загінуў, і адзін з іх нават страціў прытомнасць, калі пабачыў жывым, — расказвае Фёдар Алімпіевіч.

За мужнасць і адвагу Фёдар Песенка быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі. Зразумела, гэта далёка не адзіная ўзнагарода на грудзях у ветэрана. Сярод асабліва дарагіх — медалі "За баявыя заслугі" і "За ўзяцце Берліна". Калі дэмабілізаваўся, форму ўдзельнік вайны не зняў — толькі змяніў, бо пачаў служыць у органах дзяржаўнай бяспекі. Лёс кідаў не так, як на вайне, але ж працаваў і ў Мінскай, і ў Брэсцкай, а з 1963 года ў Гомельскай вобласці — да пенсіі ў 1971 годзе.

18 ветэранаў-чэкістаў Гомельшчыны атрымаюць узнагароды з рук сваіх калег напярэдадні сёлетняга юбілею Перамогі. Тыя, хто ў гады вайны ваяваў у складзе партызанскіх атрадаў, аператыўна-чэкісцкіх груп, а часцей — Чырвонай Арміі. Між тым, пра ветэранаў у Гомельскім УКДБ узгадваюць не толькі напярэдадні святаў: ім звычайна аказваецца дапамога ў вырашэнні штодзённых матэрыяльна-бытавых праблем. Самі ж ветэраны — жаданыя госці на ўрачыстых мерапрыемствах і сустрэчах з моладзю.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
90-гадовага Фёдара Песенку не забываюць яго былыя калегі — супрацоўнікі Гомельскага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Юбілейны медаль "65 гадоў Перамогі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика