Залез у кішэню да сябра. 21.by

Залез у кішэню да сябра

29.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Скарыстаўшы дублікат ключа, блізкі сябра знёс з кватэры пацярпелага $10 000...

Расследуючы кватэрны крадзеж на сталічнай вуліцы Козыраўская, аператыўнікі ўстанавілі, што злачынцы трапілі ў чужое жыллё шляхам падбору ключа. А вылучаная ў далейшым версія, як распавёў карэспандэнту "Звязды" прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Сяргей Козел, што злачынства ўчынілі асобы з кола знаёмых пацярпелага, спраўдзілася. Як высветлілася, блізкі сябра за два тыдні да здарэння падманным шляхам завалодаў ключом ад кватэры сваёй будучай ахвяры і зрабіў яго дублікат. Пасля 22-гадовы раней не судзімы мінчук разам з 21-гадовым саўдзельнікам выбралі час, калі гаспадара не было дома, і праніклі ў кватэру. Адтуль яны забралі 10 тысяч долараў ЗША, ноўтбук і відэапраектар. Толькі за такі багаты "ўлоў" цяпер выкрытым зладзюжкам прыйдзецца расплаціцца свабодай...

Ігар ГРЫШЫН.

"Фальксваген" не прапусціў цягнік...

Яго кіроўца выехаў на чыгуначны пераезд перагону Драгічын—Гарадзец, які не ахоўваецца, якраз пад колы грузавога цягніка Лунінец—Брэст.

Паводле звестак упраўлення ўнутраных спраў на транспарце, здарэнне адбылося каля а паловы восьмай вечара: 46-гадовы жыхар Антопаля Драгічынскага раёна не звярнуў увагі на забараняльны светлавы і гукавы сігналы святлафора. У выніку сутыкнення аўтамабіль і лакаматыў атрымалі механічныя пашкоджанні, а таксама пацярпеў кіроўца "фальксвагена": мужчына атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, рану скроневай вобласці, закрытую траўму грудзей і быў змешчаны ў бальніцу. Што датычыцца затрымкі ў чыгуначным руху, то яна ў пяці цягнікоў склала ад 18 хвілін да 1 гадзіны 37 хвілін.

Ігар ГРЫШЫН.

Пасажырка выпала з маршруткі

У Віцебску з маршруткі выпала жанчына і атрымала траўмы. Пасажырка не паспела зачыніць дзверы машыны, бо вадзіцель пры пасадцы на прыпынку грамадскага транспарту, відаць, вельмі спяшаўся. А павінен жа быў упэўніцца, што пасажырам пры руху нічога не пагражае. Час — грошы?

Супрацоўнікі ДАІ падчас нядаўна праведзенага рэйда ў буйных гарадах Віцебскай вобласці па праверцы маршрутак выявілі больш за сто самых розных парушэнняў з боку кіроўцаў. Некаторыя "рэкардсмены" паралельна мелі па некалькі парушэнняў. Напрыклад, у Наваполацку кіроўца "Газелі" мала таго, што не прапусціў пешаходаў, якія пераходзілі дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, дык яшчэ ў гэты момант размаўляў па мабільным тэлефоне.

Другі вадзіцель праехаў скрыжаванне дарог на забараняльны сігнал святлафора, а далей працягваў ехаць па крайняй левай паласе руху пры свабоднай правай.

Кіраўніцтва ДАІ заклікае пасажыраў указваць вадзіцелям на парушэнні, бо ад іх дзеянняў залежыць бяспека тых, хто яму ж заплаціў за праезд.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Навошта беспрацоўнаму 6 тон спірту?

У Віцебскім раёне ўвечары супрацоўнікі праваахоўных органаў, у тым ліку і Упраўлення камітэта дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці, затрымалі аўтамабіль "Вольва", на якім беспрацоўны вёз 6000 літраў вадкасці на аснове спірту.

Вадкасць была ў ёмкасцях па 5 літраў без усякіх этыкетак. Груз ацанілі ў 30 мільёнаў рублёў. У адносінах да 34-гадовага кантрабандыста, жыхара абласнога цэнтра, склалі адміністрацыйны пратакол. Вадкасць з градусам канфіскавалі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

П'яны вадзіцель утапіў аўтамабіль пасля аварыі

25 красавіка 35-гадовы магіляўчанін на аўтамабілі "Ігл Віжн" у вёсцы Шчэжар Магілёўскага раёна наехаў на будынак мясцовай крамы, а потым паспрабаваў уцячы. Нагода для ўцёкаў была сур'ёзная: мужчына быў п'яны і не меў правоў на кіраванне транспартным сродкам — іх ужо адабралі за ваджэнне ў нецвярозым выглядзе.

Аднак ў суседняй вёсцы вадзіцель зноў не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у возера. Віноўнік аварыі не пацярпеў, а аўтамабіль дасталі з вады з дапамогай тэхнікі. Як паведамілі ў Магілёўскай ДАІ, да віноўніка двух ДТЗ будуць прынятыя адміністрацыйныя меры адразу па 4 артыкулах, яму пагражае штраф каля 2-х мільёнаў рублёў.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скарыстаўшы дублікат ключа, блізкі сябра знёс з кватэры пацярпелага $10 000... Расследуючы кватэрны крадзеж на сталічнай вуліцы Козыраўская, аператыўнікі ўстанавілі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика