У школу, за мяжу. 21.by

У школу, за мяжу

29.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— За год мне даводзіцца накручваць педалямі больш за дзве тысячы кіламетраў, — кажа настаўнік-веласіпедыст. — А за дваццаць гадоў працы ў Расіі наматаў болей за сорак тысяч кіламетраў.

Ён дакладна не памятае, колькі веласіпедаў змяніў за гэты час — пяць ці дзесяць. У шэсць раніцы па беларускім часе ён выязджае з двара, у дакладны час перасякае мяжу (мытнікі кажуць, што па ім можна звяраць гадзіннікі), каб першым быць у школе і падрыхтавацца да заняткаў. У любую пару года. Дрэннага надвор'я для яго нібыта не існуе. Ці то зоркі на небе, ці туман, дождж, галалёдзіца, мароз... Не кажучы пра кіламетры і мытню. Толькі вяртанне дадому заўсёды лягчэйшае. За адно тое, што яно пры дзённым святле. З нядаўняга часу, дасягнуўшы пенсійнага ўзросту, Уладзімір Канстанцінавіч Лябёдка працуе настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі, ён класны кіраўнік. Дагэтуль больш за пятнаццаць гадоў быў дырэктарам школы. І, уявіце, ніводнага разу не дазволіў сабе спазніцца на працу ні на адну хвіліну. Ніколі.

Каб мець дазвол на прафесійную настаўніцкую працу ў школе, Лябёдку давялося прапісацца на расійскай тэрыторыі. Гэта некалі прапіска прынцыповага значэння для суседніх вёсак не мела. І беларускія дзеці маглі вучыцца ў расійскіх школах, і наадварот. А настаўнікі працавалі, дзе ім было зручней. Уладзімір Канстанцінавіч пайшоў настаўнічаць пасля таго, як не стала працы ў мясцовым калгасе, дзе ён быў намеснікам старшыні. Для гэтага ён набыў другую вышэйшую адукацыю. Цяпер гэта розныя краіны. І беларус Лябёдка — расійскі пенсіянер. А яшчэ ветэран працы Пскоўскай вобласці.

Вядома, радзіма там, дзе дом і сям'я. Атрымліваецца, што кожны дзень шасцідзесяцігадовы настаўнік перасякае мяжу, каб вярнуцца на радзіму. Але для яго гэта даўно перастала быць чымсьці незвычайным.

На фотаздымку: школьны настаўнік Уладзімір Лябёдка па дарозе на працу на беларуска-расійскай мяжы.

Анатоль Кляшчук.  Гарадоцкі раён

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб мець дазвол на прафесійную настаўніцкую працу ў школе, Лябёдку давялося прапісацца на расійскай тэрыторыі. Гэта некалі прапіска прынцыповага значэння для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика