Ежа, якая нас забівае. 21.by

Ежа, якая нас забівае

05.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Над стварэннем рэйтынгу небяспечных прадуктаў працавалі адразу некалькі спецыялістаў з Інстытута экагігіены і таксікалогіі, Нацыянальнай медакадэміі, Украінскага НДІ харчавання і некалькіх прыватных медыцынскіх цэнтраў.

Пра вынікі расказалі на першым у Калінінградзе сімпозіуме "Харчаванне. Здароўе. Жыццё", піша "Камсамольская праўда".

Шкода прадуктаў, якія трапілі ў спіс, вызначалася зыходзячы з іх здольнасці выклікаць цяжкія захворванні. Многія "ўдзельнікі" рэйтынгу часта становяцца прычынамі атручэнняў і цяжкіх алергічных рэакцый, але для здаровых людзей цалкам бяспечныя. На думку ўрачоў, усё залежыць ад дазіроўкі. У невялікай колькасці прыём такой ежы можа быць бясшкодным.

1 месца: чыпсы і газіроўка

Чыпсы — гэта сумесь вугляводаў і тлушчу ў абалонцы фарбавальнікаў і заменнікаў смаку. З-за асаблівасцяў прыгатавання ў чыпсах утвараецца мноства канцэрагенаў — рэчываў, якія правакуюць рак. А гідрагенізаваныя тлушчы вядуць да павелічэння ўзроўню халестэрыну ў крыві, што павышае рызыку інфарктаў і інсультаў.

Салодкія газаваныя напоі — сумесь цукру, хіміі і газаў. Як правіла, утрымліваюць аспартам (Е951), сінтэтычны заменнік цукру. Фелатанін, які ёсць у аспартаме, змяняе парог адчувальнасці, пры ўжыванні ў вялікіх дозах садзейнічае развіццю маніякальнай дэпрэсіі, прыпадкаў панікі, злосці і гвалту.

Але самае галоўнае — газіроўка з аспартамам не праганяе смагу. Сліна дрэнна выдаляе рэшткі падсалоджвальніка са слізістай рота, таму пасля ўжывання такіх напояў у роце застаецца адчуванне прыкрасці, якое хочацца зняць новай порцыяй напою. У выніку напоі з аспартамам становяцца напоямі для ўзбуджэння смагі, а не для яе здавольвання. Таму калі і п'яце колу, то запівайце яе звычайнай вадой.

Акрамя таго, бензаат натрыю (Е211), які выкарыстоўваецца як кансервант, прыгнятае ферменты, што прыводзіць да парушэння абмену рэчываў і атлусцення.

2 месца: фастфуд

Беляшы, чабурэкі, бульба фры, шаўрма і ўвогуле ўсё, што смажыцца — вельмі шкодна. Таму што смажаць гэта ўсё нярэдка ў адным і тым жа алеі, мяняецца ён у самым лепшым выпадку, раз у суткі. Вынік — канцэрагены. З гадамі такое харчаванне прыводзіць да парушэнняў у вобласці стрававання — да калітаў, гастрытаў, пякоткі, запораў і да т. п.

Разнавіднасць фастфуду — чыпсы, сухарыкі, арэшкі, шакаладна-арэхавыя батончыкі і іншыя любімыя дзецьмі прадукты. Як адвучыць дзяцей ад фастфуду? Выйсце адно — цалкам выключыць яго з рацыёну. І не ўжывайце такую ежу самі. Ні ў якім выглядзе. Не бачачы перад сабой падобных "далікатэсаў", дзіця з часам перастане іх прасіць.

3 месца: каўбаса, вяндліна

Сасіскі, каўбасы, шпікачкі, пельмені і г.д. Прадукцыя, якую мы часцей за ўсё з вамі купляем, утрымлівае больш араматызатараў і фарбавальнікаў, чым мяса. Таксама яны звычайна ўтрымліваць глютамат натрыю. Атручэнне апошнім праяўляецца ў выглядзе галаўнога болю, спазмаў сасудаў і нават парушэння абмену рэчываў.

Вэнджаныя мяса і рыба таксама трапілі ў рэйтынг за высокае ўтрыманне канцэрагенаў. Яны ўтвараюцца ў працэсе апрацоўкі ў выглядзе рэчыва бензапірэну.

Усё больш вытворцаў пераходзіць на генна-мадыфікаваную сыравіну. Напрыклад, сасіскі, каўбасы на 80 % складаюцца з трансгеннай соі. А адзін кавалак вэнджанай каўбасы змяшчае столькі фенольных злучэнняў, колькі чалавек удыхае ў горадзе за год! Фенол вельмі таксічны.

4 месца: агародніна і садавіна, прадукты з кансервантамі

Нават самыя карысныя і натуральныя прадукты могуць стаць шкоднымі, калі іх вырасцілі, напрыклад, каля шашы або завода. Пакаштаваўшы такой агародніны, можна атрымаць добрую долю бензапірэну і іншых рэчываў, што выклікаюць рак.

Што да кансервантаў, то яны правакуюць алергічныя рэакцыі, выклікаюць хваробы страўнікава-кішачнага тракту і злаякасныя пухліны.

5 месца: маргарын, пірожныя і злакавыя

Маргарын — гэта суцэльны трансгенны тлушч — самы шкодны від тлушчу. Шкодныя ўсе прадукты з яго ўтрыманнем. Гэта пірожныя, тарты з крэмам, пячэнне, вырабы са слоенага цеста. Празмерная любоў да гэтых насычаных цукрам і тлушчам прадуктаў практычна гарантуе парушэнне абмену рэчываў і лішнюю вагу.

Злакавыя, у прыватнасці, белы хлеб, трапілі ў спіс з-за таго, што часта выклікаюць непераноснасць. Хвароба называецца цэліякіяй. Сімптомы вагаюцца ад праблем з кішэчнікам да дыябету і бясплоднасці.

6 месца: кава і энергетыкі, малако

Два-тры кубкі кавы на дзень, не больш. Столькі можа выпіваць дарослы чалавек, не рызыкуючы знясіліць сваю нервовую сістэму. Энергетычнымі напоямі ўвогуле лепш балавацца як мага радзей. Малако, як і хлеб, часта з'яўляецца непераносным прадуктам. Атручэнне малочнымі бялкамі ў цяжкіх выпадках можа прывесці нават да лятальнага зыходу.

7 месца: хатнія нарыхтоўкі і марожанае

Калі ставіць слоікі па ўсіх правілах — захоўваць дазіроўку прадуктаў і не грэбаваць элементарнай харчовай бяспекай (правільнай стэрылізацыяй, праліваннем расолу), салёныя агуркі і памідоры можна есці без боязі.

Марожанае ўтрымлівае загушчальнікі і араматызатары, якія могуць замаруджваць абмен рэчываў. А гэта, як мінімум, павышаная рызыка з'яўлення лішняй вагі.

8 месца: жавальныя цукеркі, пастыла, чупа-чупсы

Утрымліваюць вялікую колькасць цукру, хімічныя дабаўкі, фарбавальнікі, заменнікі і да т.п. Адным словам, ніякай карысці.

9 месца: шакаладныя батончыкі

Гэта гіганцкая колькасць калорый у спалучэнні з хімічнымі дабаўкамі, генетычна мадыфікаванымі прадуктамі, фарбавальнікамі і араматызатарамі.

10 месца: маянэз

Маянэз поўны транстлушчаў, якія з'яўляюцца канцэрагеннымі і ў дадатак выклікаюць павышэнне ўзроўню халестэрыну. Нельга есці маянэзы, асабліва ў пластыкавых упакоўках. Воцат выдзяляе з пластыку самыя канцэрагенныя рэчывы! Маянэз утрымлівае вялікую колькасць кансервантаў і стабілізатараў.

Да ліку шкодных прадуктаў адносяцца і кетчуп, розныя соусы і запраўкі, якія ў шырокім асартыменце прадстаўлены на прылаўках крамаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Над стварэннем рэйтынгу небяспечных прадуктаў працавалі адразу некалькі спецыялістаў з Інстытута экагігіены і таксікалогіі, Нацыянальнай медакадэміі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика