АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

08.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі аб'ём прададзеных насельніцтву сёлета ў студзені — красавіку залатых мерных зліткаў склаў 215,4 кг (7463 штукі), што ў 3 разы менш за такі ж перыяд летась.

Споўнілася 170 гадоў з дня нараджэння славутага рускага кампазітара, дырыжора, члена-карэспандэнта Акадэміі прыгожых навук у Францыі, ганаровага доктара музыкі Кембрыджскага ўніверсітэта Пятра Ільіча Чайкоўскага.

Паводле звестак СААЗ, штогод у свеце 5 млн чалавек падвяргаюцца змяіным укусам, 2,5 млн такіх выпадкаў звязана з пашкоджаннем ядам. Ад гэтага прыкладна 100 тыс. чалавек паміраюць і каля 300 тыс. становяцца інвалідамі. Асноўныя ахвяры — дзеці і фермеры, якія жывуць у бедных сельскіх абшчынах, дзе няма належным чынам аснашчаных медпунктаў.

Вялікую колькасць боепрыпасаў часоў ВАВ знайшлі ў Мінску 6 мая, Боепрыпасы знойдзены падчас правядзення зямельных работ на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Жукава. Спачатку там знайшлі толькі адзін артылерыйскі снарад калібру 152 мм, потым група размініравання выявіла яшчэ 55 артылерыйскіх снарадаў розных калібраў, а таксама 4 міны і 23 ўзрывальнікі. Небяспечныя знаходкі вывезены на палігон і знішчаны.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Суддзя паказаў жоўтую картку футбалісту за тое, што ён памёр на полі . Харвацкі футбаліст памёр падчас матчу, а галоўны арбітр сустрэчы расцаніў яго падзенне на газон як сімуляцыю. Горану Тун'ічу, 32-гадоваму абаронцы клуба "Младасць", стала дрэнна на 35-ай хвіліне матчу з камандай "Хрвацкі Сокал". У гульца здарыўся сардэчны прыступ, але арбітр напачатку не паверыў футбалісту і вынес папярэджанне за сімуляцыю. Разабраўшыся ў сітуацыі, рэферы адразу ж выклікаў на поле брыгаду медыкаў, але па дарозе ў бальніцу Горан памёр. Раней у яго ніколі не было праблемаў са здароўем. Матч пасля гэтай трагедыі быў спынены.

Жыхарка Паўднёвай Карэі па прозвішчы Чха, якая здавала на правы практычна кожны дзень з 2005 года, нарэшце атрымала вадзіцельскае пасведчанне. Цяпер яна збіраецца купіць невялікі патрыманы аўтамабіль. Перш чым атрымаць вадзіцельскае пасведчанне, 69-гадовая жанчына 950 разоў здавала тэарэтычную частку і 10 разоў — практычную. Упартасць карэянкі тлумачыцца тым, што аўто патрэбнае ёй для працы — яна займаецца продажам прадуктаў харчавання і тавараў для дому, і для гэтага выкарыстоўвае ручную каляску. Акрамя гэтага, аўтамабіль дазволіць ёй наведваць сваіх дзяцей. Пра яе эпапею са здачай экзамену стала вядома ў 2009 годзе, калі яна ў 771-ы раз праваліла тэст па тэорыі. Тады ж мясцовы паліцэйскі паабяцаў зрабіць мемарыяльную таблічку і ўручыць яе Чха ў тым выпадку, калі яна пройдзе тэст.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суддзя паказаў жоўтую картку футбалісту за тое, што ён памёр на полі . Харвацкі футбаліст памёр падчас матчу, а галоўны арбітр сустрэчы расцаніў яго падзенне на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика