Дзень тыдня як вызначальны фактар лёсу
15.05.2010
—
Новости Общества
|
Мы ўжо неаднаразова адзначалі, што ў сістэме светапоглядных уяўленняў беларусаў кожны дзень тыдня быў надзелены вызначальнымі характэрнымі рысамі. Так, нашы продкі маглі прадказваць будучае чалавека і па тым, у які дзень тыдня ён нарадзіўся. Народжаным у панядзелак не па сілах вялікія справы. Але ж характар у гэтых людзей, як правіла, рашучы і ўпарты. Многае ў іх жыцці залежыць ад настрою. Калі вы будзеце прыставаць да такога чалавека з маральнымі павучаннямі, то натыкнецеся на жалезабетонную сцяну, а ў крайніх выпадках набудзеце ў яго асобе ворага. Народжаныя ў панядзелак любяць пагаварыць, але больш за ўсё яны любяць, каб іх слухалі і перыядычна хвалілі. Яны ядуць шмат мяса, любяць кветкі. Народжаныя ў аўторак часцей за ўсё смуглыя, з кароткай спартыўнай стрыжкай, некалькі неахайныя. Аматары складаць байкі, у іх адсутнічае пачуццё сарамлівасці, таму здрады іх не здзіўляюць. Аматары спрэчак. У той жа час яны адважныя, сваіх у бядзе не кінуць, абавязкова прыйдуць на дапамогу. Доўгажыхары, можа быць таму, што ўмеюць у жыцці прыстасоўвацца. Іх замкнёнасць, панурасць не адштурхваюць, а прыцягваюць да сябе, бо іх прымаюць за самавітых, надзейных людзей. Чамусьці лічылася, што людзі, народжаныя ў сераду, недаўгавечныя. Калі ж пры падтрымцы Нябёсаў, бацькоў і сваіх уласных сілаў пяройдуць небяспечную "мяжу свайго жыцця", то пражывуць доўга. Той, хто нарадзіўся ў сераду, як правіла, прыгожы, статны, самалюбівы, шчыры, валодае лёгкім норавам. Для сямейнай сувязі не бывае чалавека больш надзейнага. Пры ўсіх сваіх выдатных якасцях у душы яны нешчаслівыя і самотныя, але ўсё ж пакорліва нясуць свой крыж і кладуць жыццё на алтар сям'і. Людзі, народжаныя ў чацвер, маюць прыгожую знешнасць: светлы твар са здаровай чырванню, ясныя вочы. Галаву носяць з гонарам і годнасцю. Не просяць у доўг, лепш будуць галадаць, не распіхваюць іншых локцямі дзеля сваёй кар'еры, не чытаюць маралі. Народжаныя ў чацвер — сапраўдныя сябры, клапатлівыя бацькі і маці. Утульнасць і супакой шануюць больш за ўсё. Народжаныя ў пятніцу — добрыя, адкрытыя, творчыя людзі. Любяць музыку, літаратуру, спрабуюць пісаць самі, добра малююць, іграюць на музычных інструментах. Калі атрымоўваюць добрую адукацыю, то дасягаюць вызначаных вышыняў. Яны здольныя на гераічныя ўчынкі, але больш за ўсё ў іх развіта пачуццё спачування да слабых і бездапаможных. Народжаныя ў суботу меланхалічныя, некалькі ўзлаваныя, бурклівыя, аднак пасля выплеску гневу стараюцца хутчэй загладзіць сваю віну. Яны не супраць пажывіцца за чужы кошт, лічаць сябе вельмі разумнымі, таму рэдка слухаюць чужыя парады. Да старасці выглядаюць стройнымі, нават хударлявымі, не любяць апранацца ў новае, іх адрознівае старамодная вопратка. Калі чалавек нарадзіўся ў нядзелю, то ў яго моцны Анёл-ахоўнік. Таму сярод народжаных у нядзелю шмат людзей са шчаслівым лёсам. Сярод іх больш за ўсё начальнікаў, навукоўцаў, палкаводцаў, музыкаў, мастакоў. Калі раптам яны цяжка захварэюць, то ў самы крытычны момант у іх адкрываецца другое дыханне. Сярод доўгажыхароў планеты — тыя, хто нарадзіўся ў нядзелю. Пра такіх казалі: "у яго руках жыве шчасце". Ім вераць, на іх спадзяюцца, ім ахвотна даюць у доўг, даруюць правіннасці. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы ўжо неаднаразова адзначалі, што ў сістэме светапоглядных уяўленняў беларусаў кожны дзень тыдня быў надзелены вызначальнымі характэрнымі рысамі. Так, нашы...
|
|