Каваленку аштрафавалі на 140 тысяч рублёў. 21.by

Каваленку аштрафавалі на 140 тысяч рублёў

25.05.2010 13:23 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прысуд вынес судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Ўладзіслаў Шыкароў, які прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым у хуліганстве.

Віцебскі актывіст Сяргей Каваленка быў затрыманы 6‑га траўня нібыта за пераход вуліцы ў неналежным месцы, але ў Чыгуначным РАУС на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку.

С.Каваленка пэўны, што яго спрабавалі «ізаляваць» пад арыштам на час сьвяткаваньня Дня Перамогі, але зрабіць гэтага тым разам не ўдалося.

Сяргей Каваленка лічыць абвінавачаньне ў хуліганстве паклёпніцкім. Ён перакананы, што яго затрымалі знарок, каб былі падставы для арышту на час сьвяткаваньняў Дня Перамогі. Бо, на ягоную думку, міліцыянты хацелі «перастрахавацца» ад ягоных чарговых акцый зь бел‑чырвона‑белымі сьцягамі.


Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прысуд вынес судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Ўладзіслаў Шыкароў, які прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым у хуліганстве. Віцебскі актывіст Сяргей...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика