Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў захаванні добрых адносінаў з Германіяй. 21.by

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў захаванні добрых адносінаў з Германіяй

02.07.2010 14:59 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь зацікаўлена ў захаванні добрых адносінаў з Германіяй, заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня на сустрэчы з Гебхартам Вайсам з нагоды завяршэння яго місіі пасла Германіі.

Як паведамляе прэс‑служба прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы выказаў Вайсу падзяку »за імкненне палепшыць беларуска‑германскія і ў цэлым беларуска‑еўрапейскія адносіны». «Мы ведаем цяжкасці вашай прафесіі, вашай працы з‑за некаторых праблем, што існуюць у Беларусь з Еўрапейскім саюзам, — адзначыў Лукашэнка. — Вы — той пасол, які імкнуўся зрабіць лепшае для краіны знаходжання, для беларуска‑германскіх адносінаў, беларуска‑еўрапейскіх адносінаў. Мы гэта бачылі і ўдзячныя вам за гэта».

Звяртаючыся да дыпламата, прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі ён »чалавек не чужы». «Я не з усімі пасламі сустракаюся пасля завяршэння іх дыпмісіі. Сам факт сустрэчы гаворыць пра тое, што ў Беларусі вас разумеюць і паважаюць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Гебхарт Вайс у сваю чаргу адзначыў, што «Беларусь стала блізкай яго сэрцу», ён паважае «яе жыхароў, гісторыю». Дыпламат у цэлым паспяхова ацэньвае сваю працу ў Беларусі. »Калі паглядзець назад, магу сказаць, што нейкія поспехі былі. Па розных параметрах прагрэс быў. І калі я мог крыху гэтаму садзейнічаць, то гэта прыносіць мне радасць», — цытуе дыпламата прэс‑служба прэзідэнта.

Вайс працаваў у Беларусі з ліпеня 2007 года.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь зацікаўлена ў захаванні добрых адносінаў з Германіяй, заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня на сустрэчы з Гебхартам Вайсам з нагоды завяршэння яго місіі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика