Музычная візітоўка Пастаў. 21.by

Музычная візітоўка Пастаў

03.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У старажытных Паставах 2—4 ліпеня праходзіць дваццаты міжнародны фестываль "Звіняць цымбалы і гармонік".

— Паставы — месца правядзення гэтага фестывалю, які стаў візітнай карткай горада. — расказвае "Звяздзе" старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў. — Жыхарам края вельмі падабаецца гэтае сапраўды народнае свята музыкі і песні. Заўсёды шмат гледачоў на традыцыйным конкурсе калектываў і выканаўцаў на народных інструментах "Хто каго?, у "Горадзе майстроў", на іншых акцыях фестывалю.

У рамках свята прайшоў першы конкурс прыгажосці, ён адбыўся ўчора. Ах, як шмат у краі прыгажунь! І іх прыгажосць ацанілі на музычна-тэатралізаваным паказе "Пастаўскі баль". У райвыканкаме размясцілі выставу, прысвечаную юбілею свята. Дарэчы, пастаўскую прапіску ён атрымаў не адразу. Праходзіў і ў Віцебску, Магілёве, а 17 гадоў таму "пасяліўся" ў Пастаўскім раёне. Улічваючы тое, што тут даражаць фестывалем, наўрад ці ён яшчэ куды-небудзь пераедзе. Сёлета вельмі шырокая геаграфія гасцей фестывалю. Сваё жаданне прадэманстраваць свае таленты, акрамя беларусаў, пажадалі артысты з Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі.

Вельмі добра, што сёння, у Дзень Незалежнасці, творчыя калектывы выступаюць і перад жыхарамі вёсак — на сцэнічных пляцоўках раёна.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У старажытных Паставах 2—4 ліпеня праходзіць дваццаты міжнародны фестываль "Звіняць цымбалы і гармонік". — Паставы — месца правядзення гэтага фестывалю, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика