Фацінскі маньяк асуджаны на пажыццёвае зняволенне. 21.by

Фацінскі маньяк асуджаны на пажыццёвае зняволенне

06.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 лістапада калегія Магілёўскага абласнога суда вынесла прысуд па справе аб нашумелым забойстве дзвюх жанчын.

Як паведамлялася, сёлета 23 сакавіка ў раёне вуліцы Фаціна ў Магілёве знайшлі расчлянёнае жаночае цела, а праз некалькі дзён, 31 сакавіка, — яшчэ адно. Чуткі пра маньяка трымалі ўвесь горад у напружанні, аднак міліцыя ўжо 14 красавіка арыштавала мужчыну, які падазраваўся ў жудасным злачынстве.

Мужчына нідзе не працаваў, злоўжываў алкаголем і жыў замкнёна ў кватэры, дзе за няплату адключылі газ і электрычнасць. Яго ахвярамі сталі дзве жанчыны, 35 і 40 гадоў, якія разам з забойцам пілі спіртныя напоі, а потым пасварыліся.

— Я ўсведамляю сваю віну і гатовы несці пакаранне, — сказаў у апошнім слове на судзе 39-гадовы Мікалай Цімашэнка. — Можна гаварыць доўга і пафасна, але — навошта? Я чакаю вашага канчатковага рашэння. Як вырашыце — так і будзе.

Следства па справе доўжылася паўгода, а суд — два працоўныя тыдні. Падсуднага прызналі вінаватым у наўмысным забойстве чалавека і забойстве, учыненым зноў. Судовая калегія вынесла рашэнне пакараць забойцу пажыццёвым зняволеннем. Яго будуць утрымліваць у калоніі асаблівага рэжыму і да таго ж прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Прысуд можна абскардзіць на працягу 10 дзён, аднак адвакат Андрэй Грыбкоў не стаў даваць пэўны каментар на гэты конт.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 лістапада калегія Магілёўскага абласнога суда вынесла прысуд па справе аб нашумелым забойстве дзвюх жанчын. Як паведамлялася, сёлета 23 сакавіка ў раёне вуліцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика