Каб маладыя адсвяткавалі залаты юбілей. 21.by

Каб маладыя адсвяткавалі залаты юбілей

06.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля заканчэння ўсіх рытуальных дзеянняў да стала маладых падыходзіла маці жаніха, рассцілала на стале той ручнік, на якім маладыя стаялі ў храме падчас шлюбу. Затым выцірала сурвэткай талеркі, лыжкі, фужэры, якімі карысталіся маладыя, і складвала іх на ручнік. Пасля гэтага здымала "кветкі" жаніха і нявесты, пераплятала іх паміж сабой і таксама клала на ручнік. Сюды ж клалі вянчальныя свечкі і тую частку каравая, якой надарылі маладых. гэту абрадавую "спадчыну" клалі ў шафу (куфэрак, куфар) і ніколі ў жыцці не развязвалі, лічачы знакам шчаслівага сямейнага жыцця.

пасля гэтага жаніх і нявеста, а таксама моладзь, пакідалі вяселле. "Сваё вяселле" пачыналі гуляць прадстаўнікі сярэдняга і старэйшага пакалення: з ліку гасцей выбіралі пару пажылых людзей, пераапраналі іх у "жаніха" і "нявесту" і да позняй ночы спявалі, танчылі...

Першая шлюбная ноч

Рыхтаваць шлюбны ложак для маладых павінна была або родная, або хросная маці жаніха. шлюбная ноч абавязкова праходзіла ў хаце жаніха.

Нікога і ні па якой прычыне (у тым ліку самых блізкіх сваякоў) не пускалі ў пакой, дзе будзе праходзіць першая шлюбная ноч маладых. Перш чым маладыя застануцца ў пакоі адны, камусьці з бацькоў варта тройчы крыжападобна апырскаць пакой і ложак асвячонай вадой.

У якасці абярэга ад уздзеянняў нядобразычліўцаў, якія жадалі пасварыць маладых, маці аб'яўляла, што маладыя будуць спаць у пакоі, рыхтавала ложак, выхвалялася пярынай, але, калі прыходзіў час шлюбнай ночы, яна ціха адводзіла маладых зусім у іншае месца, пра які ніхто нават і не здагадваўся.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля заканчэння ўсіх рытуальных дзеянняў да стала маладых падыходзіла маці жаніха, рассцілала на стале той ручнік, на якім маладыя стаялі ў храме падчас шлюбу....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика