"Павесіў" крэдыты на аднавяскоўцаў. 21.by

"Павесіў" крэдыты на аднавяскоўцаў

23.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фермер атрымаў у банку 147 мільёнаў рублёў, якія "распісаў" на даверлівых знаёмых

Праўда, перад тым як аформіць крэдыты на людзей, паводле звестак прэс-афіцэра Цэнтральнага РУУС Кацярыны Лісоўскай, 40-гадовы ўласнік гаспадаркі запэўніў іх, што грошы банку і працэнты за карыстанне імі будзе выплачваць самастойна. Аднак не разлічыў свае сілы...

А пачалася гэтая крэдытная гісторыя з таго, што чалавек вырашыў пашырыць сваю гаспадарку за кошт пазыкі, а як лепш гэта зрабіць, яму параілі добрыя людзі.

Напрыклад, уладальнік прыватнай друкарні дапамог фермеру з чыстымі бланкамі даведак аб зарплаце з гатовымі пячаткамі, а іншы памагаты, мінскі таксіст, падказаў афармляць крэдыты не на сябе, а на аднавяскоўцаў. З падобнай просьбай фермер і звярнуўся, у прыватнасці, да знаёмага трактарыста. Той не адмовіўся дапамагчы і аформіў на сваё імя вялікі крэдыт у банку, у якім яму не адмовілі, таму што ў даведцы зарплата ў механізатара аказалася... тры мільёны рублёў. Па аналагічнай схеме грошы ў банку атрымалі яшчэ двое вяскоўцаў.

Непрыемныя нечаканасці здарыліся пасля таго, як у фермера не пайшлі справы: прыбытку не было, а аднавяскоўцы пачалі атрымліваць пісьмовыя паведамленні аб неабходнасці пагашэння запазычанасці па крэдытах і працэнтах па іх. Давялося людзям звяртацца па дапамогу ў праваахоўныя органы, пасля чаго была зроблена праверка фактаў і заведзеная крымінальная справа.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фермер атрымаў у банку 147 мільёнаў рублёў, якія "распісаў" на даверлівых знаёмых Праўда, перад тым як аформіць крэдыты на людзей, паводле звестак прэс-афіцэра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика