Шык-Шок. 21.by

Шык-Шок

05.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спаднiца максi плюс свiтэр

Здаецца, у гэтым сезоне дызайнеры задумалiся пра жыхароў паўночных краiн, iнакш чым растлумачыць iх захапленне вязанымi рэчамi? Доўгiя спаднiцы, якiя развiваюцца, i шчыльныя свiтэры дапамогуць вам стварыць чуллiвы i адначасова наiўны вобраз. Лепш за ўсё спалучаць максi-спаднiцы са свiтэрамi буйной вязкi, аднак падыдуць i лёгкiя джэмперы, i вадалазкi.

Свабодны стыль

Побач з модай на зацягнутыя талii i пышныя спаднiцы ў гэтым сезоне ў трэндзе свабоднае адзенне, якое хавае выгiбы вашага цела. Задаючы такi трэнд, дызайнеры быццам бы ведалi, што многiм знакамiтасцям прыйдзецца хаваць свае формы, якiя прыкметна акруглiлiся. Ён яўна прыйдзецца даспадобы i тым, хто за зiму набраў пару лiшнiх кiлаграмаў. Так што апранаем понча, сукенкi-распашонкi, "свiтэры бойфрэнда", свабодныя камбiнезоны i больш не баiмся быць не стыльнай.

Намiнальнае адзенне

Каб крыху агалiцца гэтай зiмой, зусiм не абавязкова распранацца. Звярнiце ўвагу на топы i блузы з празрыстага шоўку, якiя ў гэтым сезоне настойлiва рэкамендуюць дызайнеры. Трэнд не згубiць сваёй актуальнасцi i вясной. Паўпразрыстае адзенне з прынтам не такое адкрытае, а самым смелым трэба выбраць аднатонныя рэчы, а яшчэ лепш — чорныя. Наўрад цi хтосьцi здолее ўстаяць.

Унiформа

Дызайнеры ў гэтым сезоне прапаведуюць форменны стыль у адзеннi. Мiлiтары — не адзiная ўнiформа, якую вы можаце выкарыстаць. Вобразы школьнiцы i пакаёўкi становяцца ўсё больш папулярнымi. Шматслойны накладны каўнерык, расклёшаныя i плiсiраваныя спаднiцы, бабачкi i свабодна завязаныя гальштукi любой формы зробяць ваш вобраз афiцыйным, але ў той жа час вытанчаным i элегантным. Пад строгiя сукенкi можна апрануць кашулю цi спалучаць iх з накладнымi манжэтамi i каўняром. Імiдж лепш за ўсё дапоўнiць лоўферамi, рукзаком i мiнiмалiстычнымi ўпрыгажэннямi.

Тонкiя лiнii

З вяртаннем рэтра-стыля, як адной з галоўных тэндэнцый цяперашняга сезону, у моду ўвайшлi тонкiя раменьчыкi, якiя робяць акцэнты на талii. Свабодны свiтэр з тонкiм вузкiм рэменем — адно з ключавых спалучэнняў у гэтым сезоне. Хоць нiколькi не горш ён выглядае з кардыганамi, сукенкамi, штанамi з высокай пасадкай i касцюмамi, у строгасць якiх тонкi рэмень уносiць адценне жаноцкасцi i элегантнасцi. Вузкi рэмень выдатны i тым, што яго можна не толькi элегантна зашпiлiць, але i нядбайна завязаць на вузел.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спаднiца максi плюс свiтэр Здаецца, у гэтым сезоне дызайнеры задумалiся пра жыхароў паўночных краiн, iнакш чым растлумачыць iх захапленне вязанымi рэчамi? Доўгiя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика