Аляксандр Міхалевіч: "Наш рэактар будзе сейсмаўстойлівы...". 21.by

Аляксандр Міхалевіч: "Наш рэактар будзе сейсмаўстойлівы..."

15.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора на трэцім рэактары японскай атамнай электрастанцыі "Фукусіма-1", якая атрымала моцныя пашкоджанні ў выніку землятрусу 11 сакавіка, адбыліся два выбухі...

Як патлумачыў нашай газеце навуковы кіраўнік Інстытута энергетыкі НАН Беларусі Аляксандр МІХАЛЕВІЧ, праект "АЭС-2006" (тыпавы праект расійскай атамнай станцыі новага пакалення з рэактарам ВВЭР, абраны за аснову пры будаўніцтве беларускай АЭС) прадугледжвае бяспечную эксплуатацыю атамнай электрастанцыі пры землятрусе да 8 балаў (пры тым, што на Беларусі не рэгістраваліся штуршкі мацней за 4 балы). У нас будзе значны запас устойлівасці і трываласці да верагодных землятрусаў.

— У Японіі сітуацыя блізкая да максімальнай сейсмічнай актыўнасці, — падкрэсліў Аляксандр Аляксандравіч. — Мы адносімся да краін з невысокай сейсмічнай актыўнасцю. І тым не менш, наш рэактар будзе сейсмічна трывалым, ён павінен будзе вытрымліваць землятрусы да 8 балаў.

Другая вельмі важная акалічнасць — на беларускай АЭС прадугледжана сістэма пасіўнага адводу цяпла пры аварыйных сітуацыях, якой не было ў японцаў.

— Выбухі на АЭС у Японіі адбыліся з-за таго, што ў выніку землятрусу адключылася вонкавае сілкаванне электраэнергіяй і ўсе помпы. А з гэтай прычыны не змагла належым чынам спрацаваць сістэма аварыйнага расхалоджвання. У рэактары, які збіраемся будаваць мы, ёсць так званая пасіўная сістэма бяспекі, якая заключаецца ў адвядзенні цяпла ў выпадку перагрэву рэактара, яна грунтуецца на прынцыпе натуральнай цыркуляцыі. У японцаў такой сістэмы няма. Ім давялося заліць рэактар вадой, яе тэмпература ўзнялася вышэй за пункт кіпення, утварыўся пар. Павысіўся ціск.   Між іншым, французы да гэтага часу будуюць свае атамныя электрастанцыі без сістэм пасіўнага адводу цяпла і не збіраюцца іх уводзіць. Але выпадак з Японіяй прадэманстраваў, наколькі важная такая сістэма.

Такім чынам, два галоўныя прынцыпы бяспекі будучай беларускай АЭС: вялікі запас сейсмічнай трываласці рэактара і наяўнасць пасіўнай сістэмы адводу цяпла пры перагрэве ўнутры актыўнай зоны. Між іншым, абаронная абалонка рэактара беларускай АЭС вытрымае ўраган з хуткасцю паветра да 56 метраў у секунду і падзенне самалёта вагой 20 тон.

Інга МІНДАЛЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора на трэцім рэактары японскай атамнай электрастанцыі "Фукусіма-1", якая атрымала моцныя пашкоджанні ў выніку землятрусу 11 сакавіка, адбыліся два выбухі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика