Міхаіл Кавалёў: "На гэты раз Нацыянальны банк не пойдзе на аднаразовую істотную дэвальвацыю рубля". 21.by

Міхаіл Кавалёў: "На гэты раз Нацыянальны банк не пойдзе на аднаразовую істотную дэвальвацыю рубля"

15.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ігар ШЧУЧЭНКА

У гэтым упэўнены эксперт нашай газеты, дэкан эканамічнага факультэта БДУ, прафесар Міхаіл Кавалёў. Закранаючы тэму чарговага ажыятажнага попыту насельніцтва на наяўную валюту, што назіраецца з пачатку сакавіка, ён заўважае: насельніцтва паддаецца паніцы з-за таго, што добра памятае навагоднюю ноч 2009 года (рубель тады быў дэвальваваны на 20 працэнтаў). — Калі б яе не было, — кажа прафесар, — то і да "прагнозаў" нейкага інтэрнэтчыка наконт істотнай дэвальвацыі нацыянальнай валюты людзі ставіліся б як да недарэчнага жарту.

— Магчыма, Міхаіл Міхайлавіч, падліла масла ў агонь і агучаная ў СМІ прапанова Міжнароднага валютнага фонду, які рэкамендуе правесці дэвальвацыю беларускага рубля. На думку экспертаў фонду, гэта дазволіць палепшыць сітуацыю з дэфіцытам знешнегандлёвага балансу?

— Я заўсёды быў праціўнікам дэвальвацыі для Беларусі з-за яе надзвычайнай імпартаёмістасці. Менавіта ў Беларусі дэвальвацыя носіць надзвычай кароткатэрміновыя эфекты і не дасягае тых мэтаў, якія ставіць перад ёй Міжнародны валютны фонд. Беларусі трэба выкарыстоўваць іншыя інструменты выраўноўвання экспарту і імпарту.  — У тым ліку менш купляць за мяжой тых тавараў, змяншэнне імпарту якіх для краіны не будзе крытычным?

— Па-першае, стрымліваць спажывецкі імпарт, у тым ліку і абмежаваннем крэдытавання куплі імпартных тавараў. У свой час правільна былі забароненыя валютныя крэдыты, яны толькі стымулявалі куплю імпарту. Сёння неабходна абмяжоўваць актыўнасць асобных банкаў, якія выдалі насельніцтву больш крэдытаў, чым прыцягнулі ад яго грошай. Ёсць банкі, якія наогул нічым іншым і не займаюцца, як толькі прыцягваюць грошы насельніцтва і выдаюць грошы насельніцтву. Гэта значыць, перадаюць грошы ад адной часткі беларусаў другой, стымулюючы тым самым з аднаго боку спажывецкі імпарт, з другога — павелічэнне ў будучыні праблемнай запазычанасці. Лічу, што ва ўмовах Беларусі можа быць уведзены ліміт на спажывецкае (не жыллёвае) крэдытаванне насельніцтва. Напрыклад, крэдыты насельніцтву не могуць быць большымі, чым 60 працэнтаў ад прыцягнутых сродкаў насельніцтва. Апошняя лічба не канчатковая, тут неабходна ўсё больш дакладна падлічваць. Крэдыты павінны выдавацца ў першую чаргу рэальнаму сектару эканомікі.

Па-другое, я не думаю, што прыняты захад па драбленні імпартных кантрактаў да 50 тысяч еўра дасць значны эфект па стрымліванні інвестыцыйнага імпарту: кантракты проста сталі драбіць альбо вынаходзіць іншыя схемы. Трэба не абцяжарваць доступ да валюты, а зрабіць больш жорсткай грашова-крэдытную палітыку стварэння свабодных рэсурсаў, якія накіроўваюцца на інвестыцыйны імпарт. Напрыклад, увесці на пэўны тэрмін мараторый, як гэта рабілі ва Украіне, на куплю камп'ютараў, аўтамабіляў і г.д. за кошт бюджэтных сродкаў. Дзяржава як уласнік дзяржпрадпрыемстваў да змяншэння адмоўнага гандлёвага сальда можа сваім прадпрыемствам затармазіць праекты, якія патрабуюць масіраваных закупак імпартнага абсталявання. Гэта датычыцца ў тым ліку і сельскай гаспадаркі, якая, не зарабіўшы грошай, у доўг амаль што ні на кожную ферму купляе звышсучасныя рабатызававаныя даільныя комплексы. Станем жыць багацей, заробім больш валюты — будзем купляць імпартнае. А зараз неабходна стымуляваць куплю айчынных машын і абсталявання, прычым не самых імпартаёмістых. І такім чынам мы больш-менш затармозім рост адмоўнага сальда.

— Тым больш, што вынікі першага месяца года паказваюць, што па таварах мы гандлявалі далёка не на сваю карысць.

— Адмоўнае сальда па таварах сапраўды за студзень гэтага года дасягнула фантастычнай лічбы — амаль мільярда долараў. Такога яшчэ ніколі не было, каб за студзень адмоўнае сальда было настолькі вялікім. Тут сапраўды неабходна ісці на пералічаныя мной непапулярныя захады, але яны не павінны падрываць нацыянальную валюту. І нельга аб'яўляць рублі, якія апынуліся ў аптовага імпарцёра, якімісьці не такімі, як рублі ў нейкага іншага прадпрыемства, яны павінны мець аднолькавую канверсоўнасць. Калі вы зарабілі рублі, то яны павінны быць аднолькава канверсоўнымі незалежна ад таго, у каго яны знаходзяцца — у прыватнага прадпрыемства ці дзяржаўнага. Зразумела, што не кожнае прадпрыемства можа і павінна зарабляць валюту. Ёсць аптавікі-імпарцёры, ёсць экспарцёры, і доступ да валюты ва ўсіх павінен быць аднолькавым. Іншая справа, што попыт на імпарт можна з дапамогай, напрыклад, прыведзеных мной захадаў, істотна зменшыць.

Я ўпэўнены, што Нацыянальны банк атрымаў урок з ранейшай 20-працэнтнай дэвальвацыі рубля і сёлета на істотную дэвальвацыю не пойдзе. Іншая справа, што трэба б стварыць з экспертаў і работнікаў Нацыянальнага банка калектыў, які мог бы пераканаць Міжнародны валютны фонд у тым, што мы, адмаўляючыся ад дэвальвацыі, паступаем правільна.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым упэўнены эксперт нашай газеты, дэкан эканамічнага факультэта БДУ, прафесар Міхаіл Кавалёў. Закранаючы тэму чарговага ажыятажнага попыту насельніцтва на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика