Свет гукаў — для Аліны Міранюк. 21.by

Свет гукаў — для Аліны Міранюк

15.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маленькая брастаўчанка Алінка расла надзвычай рухавым, цікаўным, актыўным дзіцем на радасць бацькоў. Спачатку яны нічога не заўважалі, хіба толькі тое, што ў адрозненне ад дваіх старэйшых дзяцей, Аліна і на другім, і на трэцім годзе жыцця амаль не гаварыла. Паступова сталі заўважаць, што дзяўчынка рэагуе толькі на моцны гук, а да радыёкропкі на кухні прыкладае вушка. Тады мама і тата звярнуліся да спецыялістаў. Аказалася, у дзяўчынкі сур'ёзныя праблемы са слыхам. З трох гадоў яна стала насіць адзін слыхавы апарат-пратэз.

Увесь гэты час — а зараз Алінцы сем гадоў — яе назіраюць спецыялісты-сурдолагі. І разам з настойлівай руплівай працай бацькоў медыкі дабіліся пэўных поспехаў. Але пакуль што дзяўчынка аказалася не гатовай пайсці ў звычайную школу, каб разам з астатнімі дзецьмі асвойваць вучэбную праграму. Бо звычайны слыхавы апарат, як заўважылаТаццяна БЯЗАК, загадчыца сурдалагічнага кабінета паліклінікі Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, не дае магчымасці дзіцяці адчуць вобраз слова. Гэта значыць, пачуць слова ў разнастайнасці яго гукавых адценняў. Некаторых гукаў пацыенты са звычайнымі апаратамі наогул не чуюць.

Аліне Міранюк патрэбна было бінаўральнае пратэзаванне, што азначае нашэнне пратэзаў на двух вушах, да таго ж, сучасных высокатэхналагічных лічбавых пратэзаў. Дапамагчы дзіцяці са шматдзетнай сям'і ўзялася швейцарская кампанія "Рhоnаk Grоuр", якая зусім нядаўна зарэгістравана ў Беларусі.

Рэгіянальны менеджар кампаніі па краінах СНД Аіда ГАДЗІЛАВА на невялікай імпрэзе ў дзіцячай абласной бальніцы ўручыла такія жаданыя слыхавыя апараты маленькай брэсцкай пацыентцы. Вядома, для кампаніі такі крок мае прэзентацыйны і рэкламны накірунак. А для сям'і Міранюкоў — вялікае шчасце і ўдача. Сям'я — шматдзетная з невялікім узроўнем даходаў, і дазволіць сабе пакупку такіх патрэбных дачцэ пратэзаў за 9 мільёнаў рублёў ім вельмі складана. А прадстаўнікі кампаніі "Рhоnаk" якраз і запэўнілі прысутных, што іх прадпрыемствы робяць слыхавыя апараты, разлічаныя на людзей з розным дастаткам. Таму што любы спецыяліст ведае, што добрыя еўрапейскія лічбавыя апараты каштуюць вельмі дорага.

А ў апаратах многія маюць патрэбу. Як паведаміла галоўны пазаштатны сурдолаг Міністэрства аховы здароўя нашай краіны Жанна КУРАК, зараз на ўліку ў сурдолагаў стаяць 3175 дзяцей. А наогул, паводле статыстыкі, каля 1 працэнта людзей ва ўсім свеце маюць тыя ці іншыя праблемы са слыхам. Пры гэтым вельмі важна выяўляць паталогіі ў раннім дзяцінстве. І тады своечасова прызначаны апарат дапаможа чалавеку паўнацэнна развівацца, атрымліваць адукацыю, адчуваць радасць жыцця. Што і было паабяцана Алінцы Міранюк. Праз два гады, запэўнілі спецыялісты, яна будзе вучыцца ў агульнаадукацыйнай школе і добра размаўляць.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маленькая брастаўчанка Алінка расла надзвычай рухавым, цікаўным, актыўным дзіцем на радасць бацькоў. Спачатку яны нічога не заўважалі, хіба толькі тое, што ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика