Амаль нямецкае кіно: аднакласнікі, порна і халява
16.03.2011
—
Новости Общества
|
Беларускі партал TUT.BY абнародаваў рэйтынг пошукавых запытаў за люты. Агульная колькасць цікаўных склала 8 787 300, асноўным рэсурсам зноў аказаўся Байнет. Глабальных змен не адбылося, але новыя прыярытэты маюцца. Лютаўскі чарт стартуе з сенсацыі. Упершыню адкрывае і завяршае ТОП 10 адзін і той жа запыт з розніцай толькі ў адну "с" — "одноклассники" і "однокласники". Яўная перавага першага варыянта не можа не радаваць. Хай жывуць мовазнаўцы краіны! На п'едэстале лідара таксама выяўлены "порна" і "работа". Відавочна, нішто не можа пахіснуць страсць народа да працы і "абароны". Хлеба і відовішчаў, як той казаў. У акружэнні старых школьных прыяцеляў таксама засвяцілася "надвор'е"... Сталіца, відаць, працягвае няўхільна прымаць гасцей і, як вынік, "карта Мінска" і сёмае месца ў чарце. А спрадвечна папулярныя інтарэсы "з рук у рукі" і "курсы валют" на гэты раз размясціліся ў хвасце дзясяткі. ТОП 20 аказаўся прывычным воку. Непахісная стабільнасць цікаўнасці грамадзян у сферах сэксу, эротыкі і халявы ў чарговы раз пацвердзіла свой статус. Для аматараў канкрэтыкі ўдакладнім чарговасць: "суперлато" — "сэкс" — "ваша лато" — "эротыка". Тэндэнцыя з'яўлення навінак напярэдадні святаў становіцца заканамернасцю. Так, у хаатычным парадку ў рэйтынгу былі раскіданыя "віншаванні да 23 лютага", "падарункі да 23 лютага", "падарункі". Напрыканцы дваццаткі заўважаны "камсамольская праўда", "бду", "белгазпрамбанк" і "долевае будаўніцтва". Дарэчы, порнаіндустрыя не абышла бокам і хвост рэйтынгу, знайшоўшы сваіх прыхільнікаў і ў крыху іншым абліччы — "porno". Лібіда ўсюдыіснае. Прэс-офіс беларускага партала TUT.BY. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі партал TUT.BY абнародаваў рэйтынг пошукавых запытаў за люты. Агульная колькасць цікаўных склала 8 787 300, асноўным рэсурсам зноў аказаўся Байнет. Глабальных...
|
|