Мікалай ГРУША: "Узровень бяспекі на нашай будучай АЭС будзе на некалькі парадкаў вышэйшы, чым на "Фукусіме-1"
16.03.2011
—
Новости Общества
|
Нагадаем, што пасля землятрусу на японскіх АЭС "Фукусіма-1" і "Фукусіма-2" з-за выхаду са строю сістэм ахаладжэння быў уведзены рэжым НЗ. 12 сакавіка на "Фукусіме-1" адбыўся выбух, аб'яўлена эвакуацыя ў радыусе 20 км. У панядзелак адбыўся выбух на трэцім энергаблоку гэтай жа станцыі, а ў аўторак — на другім рэактары. Пазней урад Японіі паведаміў аб пажары на чацвёртым блоку АЭС. — Японская атамная станцыя, пра якую цяпер усе пішуць, была запушчана ў сярэдзіне 60-х гадоў мінулага стагоддзя, — патлумачыў нашай газеце дырэктар Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мікалай ГРУША, — і ніякіх адносінаў да праектаў трэцяга пакалення (па якім будзе будавацца наша АЭС. — Аўт.) яна, безумоўна, не мае. Адназначна: узровень бяспекі на нашай будучай АЭС на некалькі парадкаў будзе вышэйшы, чым там. Гэта прызнаюць ва ўсім свеце. Мікалай Міхайлавіч патлумачыў, што японская атамная электрастанцыя будавалася даўно, па старым праекце. Апроч таго, там прымяняецца іншы (чым у нас) тып рэактара — кіпячы ядзерны рэактар, які, на думку навукоўца, не такі бяспечны, як будзе ў нас. Увогуле, "Фукусіма-1" — першая атамная электрастанцыя, якую пабудавала і эксплуатуе Такійская энергетычная кампанія. "Фукусіма-1" мае 6 энергаблокаў (агульнай магутнасцю 4,7 ГВт), першы з якіх пачаў будавацца яшчэ ў 1967 годзе і быў уведзены ў эксплуатацыю 26 сакавіка 1971 года. Шосты — 24 кастрычніка 1979 года. Інга МІНДАЛЁВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагадаем, што пасля землятрусу на японскіх АЭС "Фукусіма-1" і "Фукусіма-2" з-за выхаду са строю сістэм ахаладжэння быў уведзены рэжым НЗ. 12 сакавіка на...
|
|