Эканомія і беражлівасць. 21.by

Эканомія і беражлівасць

16.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"А я думаю так..."

"Пры пакупцы двух фенаў, трэці — задарам" — крычыць улётка ў магазіне. "Купі тры, заплаці за два", — гэта ўжо рэклама гадзіннікаў у прыватнай краме. "Эканом — завітае шчасце ў дом", — натхняе сайт па продажы тэлевізараў... Эканоміць мы любім. Студэнцтва, пенсіянеры, што казаць — нават дзеці эканомяць, сціскаючы апошні рубель на якую-небудзь дробязь кшталту чахла для мабільнага.

Тут — ты збіраеш на кватэру, там — эканоміш на абедах, чакаючы зарплату, а дзесьці паміж якасцю і коштам выбіраеш таннейшае. Але ці апраўданая гэта эканомія? На пытанне мы папрасілі адказаць студэнтку, настаўніцу, акцёра, выкладчыка і маладую маму.

На чым сёння не варта эканоміць?

Наталля Любінецкая, студэнтка:

— Я не эканомлю на сродках касметыкі і парфумы — кожная дзяўчына, паколькі яна дзяўчына, павінна сачыць за сабою, выглядаць прывабна ў любы час сутак. Каб не было такога: на працу хаджу пры парадзе, а дома — як бабка-ёжка. Таксама люблю якаснае адзенне: лепш хай будзе менш, але якаснае. Бо заўжды відаць, на чым зэканомілі, а на чым не. Я ў гэтым плане трошкі шапаголік — люблю прыгожае і якаснае. Каб сябе любімую трошкі папесціць, хаджу па крамах.

Вольга Несцяровіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ліцэя № 1 г. Гродна:

На лячэнні і адукацыі. Часам старшакласнікі эканомяць на падручніках, а грошы трацяць на абы-што. Але для тых, хто ў будучыні хоча быць добрым і канкурэнтаздольным спецыялістам, не трэба скупіцца на кнігі, падручнікі і дапаможнікі. Калі школьнік мае пэўныя прабелы ў ведах, неабходных для паступлення, я на месцы бацькоў наймала б для яго рэпетытараў. Тым больш калі дзіця здольнае.

І другі пункт — здароўе. Рэчы — справа нажыўная. Яшчэ ніводзін чалавек не забраў на той свет ні завушніцы, ні адзенне, ні канапу. Куды больш важна адчуваць сябе здаровым, таму эканоміць на садавіне, агародніне ці рыбе не варта.

Алег Вінярскі, акцёр і рэжысёр Беларускага радыё, дыктар, тэлевядучы:

На культуры. На той праслойцы грамадства, якая вырабляе культурныя каштоўнасці. Мы павінны больш цаніць тых людзей, хто, жывучы ад зарплаты да зарплаты, стараецца, тым не менш, жыць творчасцю, імкнецца рабіць штосьці карыснае ў культурным плане. Гэта пісьменнікі, мастакі, музыканты, акцёры... Таму што апошнім часам грамадства гэтых людзей трошкі ад сябе адарвала, хоць і павінна дапамагаць, падтрымліваць іх і ісці за імі, бо культура — гэта голас народа, голас нацыі.

Аляксандр Цікоцкі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ:

На здароўі. Наш час такі, што і вучоба студэнта, і праца выкладчыка патрабуе шмат сіл, шмат энергіі, а гэтую энергію ўвесь час трэба неяк узнаўляць. Як? Займацца спортам — хадзіць у басейн, наведваць трэнажорную залу, як раблю я некаторы час. На гэтым не трэба эканоміць. А яшчэ — на магчымасці падарожнічаць.

Юлія Крутава-Міндліна, маладая мама:

На харчаванні. Калі я не буду есці правільна, у малога можа з'явіцца алергія. Таму даводзіцца купляць не звычайнае каровіна малако за Br 2 тысячы, а казінае за Br 8 тысяч. Не звычайную каўбасу з нітратамі, а тую, у якой больш мяса. Тое ж і з капустай, іншымі прадуктамі. Стараемся купіць усё самае карыснае, а яно, на жаль, не самае таннае. Таму наша сям'я не шкадуе грошай на дарагую ежу.

Вядучы рубрыкі Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Пры пакупцы двух фенаў, трэці — задарам" — крычыць улётка ў магазіне. "Купі тры, заплаці за два", — гэта ўжо рэклама гадзіннікаў у прыватнай краме....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика