Умовы надвор'я "перасунулі" тэрміны веснавой забароны. 21.by

Умовы надвор'я "перасунулі" тэрміны веснавой забароны

16.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Веснавая забарона на вылаў усіх відаў рыб у Брэсцкай і Гомельскай абласцях — з 22 сакавіка па 20 мая.

Новыя тэрміны забароны ў гэтых дзвюх абласцях вызначаныя пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 11 сакавіка 2011 года №8 "Аб змяненні тэрмінаў забароны на вылаў усіх відаў рыб у рыбалоўных угоддзях Брэсцкай і Гомельскай абласцей у 2011 годзе". Як патлумачылі ў міністэрстве, прыняцце ўказанай пастановы выкліканае павышэннем сярэднегадавой тэмпературы па краіне ў цэлым і павелічэннем розніцы тэмператур паміж поўначчу і поўднем Беларусі, у сувязі з чым вадаёмы і вадацёкі паўднёвых абласцей раней вызваляюцца ад лёду, вада хутчэй праграваецца і нераст пачынаецца раней.

Дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на: канал "Мікашэвіцкі" — на працягу 2,5 кіламетра ўверх па канале ад месца ўпадзення канала ў раку Прыпяць; участак ракі Прыпяць — на адлегласці 500 метраў уверх і ўніз па цячэнні ракі ад месца ўпадзення ў яе канала "Мікашэвіцкі" ў Лунінецкім раёне; возера Чырвонае ў Жыткавіцкім раёне. У гэтых рыбалоўных угоддзях тэрміны забароны на вылаў усіх відаў рыб засталіся ранейшымі — з 1 красавіка па 30 мая.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Веснавая забарона на вылаў усіх відаў рыб у Брэсцкай і Гомельскай абласцях — з 22 сакавіка па 20 мая. Новыя тэрміны забароны ў гэтых дзвюх абласцях вызначаныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика