Дом без гвалту. 21.by

Дом без гвалту

02.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як старым абараніцца ад дзяцей-скандалістаў?

14 пажылых людзей загінулі сёлета ад рук блізкіх, прычым 12 з іх сталі ахвярамі ўласных дзяцей. За кожным такім бытавым забойствам — незлічоная колькасць выпадкаў абраз і адбірання грошай, скандалаў і збівання. Пажылыя і старыя людзі, якія ў сілу аб'ектыўных абставін трапляюць у залежнае ад сваіх дзяцей становішча, нярэдка церпяць ад іх. Пазіцыя кшталту "не варта выносіць смецце з хаты" і няведанне таго, якім чынам можна паўплываць на сітуацыю, толькі спрыяюць гвалту за зачыненымі дзвярыма. У межах красавіцкай рэспубліканскай акцыі "Дом без гвалту" Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі нагадвае, што пра факты сямейнай неўладкаванасці можна паведамляць па кругласутачным нумары 8 (017) 372 73 87.

— Існуе цэлы шэраг мер, з дапамогай якіх можна і трэба ўплываць на гвалтаўнікоў, — кажа старшы інспектар па асаблівых даручэннях галоўнага ўпраўлення аховы парадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Вольга САКАЛОЎСКАЯ. — Можна, напрыклад, звярнуцца ў савет грамадскага пункта аховы парадку. Такія саветы ёсць ва ўсіх гарадах і нават дробных населеных пунктах. Пра іх працу можна даведацца ў выканкамах, школах, цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва... Прадстаўнікі розных прафесій, якія ўваходзяць у склад савета, пражываюць, што называецца, побач з праблемнай сям'ёй і здольныя дапамагчы (скажам, сабраць дакументы для адраснай дапамогі, заняцца працаўладкаваннем агрэсіўнага элемента). Могуць выклікаць яго на пасяджэнне гэтага савета і патлумачыць, якая адказнасць яму пагражае пры захаванні падобных паводзін. Існуе і другі шлях — зварот да ўчастковага інспектара па месцы жыхарства. Усё ж такі найбольш эфектыўнымі мерамі папярэджвання гвалту ў сям'і з'яўляюцца меры прававога ўздзеяння...

l Бытавыя скандалісты ставяцца на прафілактычны ўлік у органах унутраных спраў (напрыклад, за паўторнае на працягу года наўмыснае адміністрацыйнае правапарушэнне ў дачыненні блізкіх (нанясенне цялесных пашкоджанняў, дробнае хуліганства).

l Бытавыя скандалісты, якія ставяць сваю сям'ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча па прычыне злоўжывання спіртнымі напоямі, наркатычнымі сродкамі, могуць быць часткова абмежаваны праз суд у дзеяздольнасці. Над такім грамадзянінам устанаўліваецца апека (калі ён, скажам, працуе, то губляе ў дадзеным выпадку магчымасць самастойна распараджацца сваім заробкам).

l Працаздольныя поўнагадовыя дзеці абавязаны ўтрымліваць сваіх непрацаздольных і маючых патрэбу ў матэрыяльнай падтрымцы бацькоў. Калі дзеці ўхіляюцца ад выканання гэтага абавязку, то па рашэнні суда іх можна прымусіць да выплаты своеасаблівых "аліментаў". Ухілісты прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці.

l Хворыя на алкагалізм ці наркаманію бытавыя скандалісты, якія на працягу года больш як тройчы прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, могуць накіроўвацца па рашэнні суда ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

l Бытавыя скандалісты могуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці за наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання, якое прывяло да кароткатэрміновага расстройства здароўя, за катаванне, пагрозу забойствам, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэнне маёмасці.

l Састарэлыя асобы, вымушаныя пражываць з агрэсіўным сваяком, могуць падаць заяву ў органы сацыяльнай абароны выканкама з тым, каб іх размясцілі на пастаяннае пражыванне ва ўстанову інтэрнатнага тыпу, знаходжанне ў якой можа аплачвацца як за кошт уласнай пенсіі, так і за кошт сродкаў, спагнаных з дзяцей.

Р.S.<І> Летась кожны чацвёрты грамадзянін з ліку асобаў, якія загінулі ў выніку забойстваў, пазбаўлены жыцця сваімі блізкімі. Сёлета ўжо ўчынена 30 бытавых забойстваў.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як старым абараніцца ад дзяцей-скандалістаў? 14 пажылых людзей загінулі сёлета ад рук блізкіх, прычым 12 з іх сталі ахвярамі ўласных дзяцей. За кожным такім бытавым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика