На меліярацыю — 4,7 трлн рублёў. 21.by

На меліярацыю — 4,7 трлн рублёў

03.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведаміў напярэдадні Дня меліяратара намеснік дырэктара, начальнік аддзела меліярацыі і воднай гаспадаркі Дэпартамента па меліярацыі Мінсельсгасхарчу Уладзімір ЕЎПАК.

Сёння меліяраваныя землі займаюць трэцюю частку ўсіх сельскагаспадарчых угоддзяў. Тут вырошчваецца больш за 30 % усёй раслінаводчай прадукцыі і практычна ўсе травяністыя кармы.

— Калі мы рэканструявалі ў мінулым годзе каля 20 тысяч гектараў, то сёлета перад намі пастаўлена задача аднавіць не менш як 60 тысяч гектараў. — удакладніў Уладзімір Еўпак.

— Раней увесь дрэнаж павінен быў прамывацца праз пэўны час, — расказвае дырэктар РУП "Інстытут меліярацыі НАН Беларусі" Мікалай ВАХОНІН. — А які сэнс, калі ён не заглейваўся? Вось мы і распрацавалі падземную канструкцыю, якая дазваляе прадыягнаставаць і ўбачыць, які ўчастак трэба прамываць, а які не. Толькі пры дапамозе аднаго гэтага прыстасаваныя дасягаем 70 % эканоміі сродкаў.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў напярэдадні Дня меліяратара намеснік дырэктара, начальнік аддзела меліярацыі і воднай гаспадаркі Дэпартамента па меліярацыі Мінсельсгасхарчу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика