Людзі як птушкі. Лятаюць, калі хочуць. 21.by

Людзі як птушкі. Лятаюць, калі хочуць

03.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новы авіямаршрут злучае Мінск з Хельсінкі

Палёт нармальны. У ілюмінатары аблокі ў яркіх сонечных промнях — ты як птушка, якая адарвалася ад зямлі, адчула, што ўверсе спакойна, што можна лунаць так доўга-доўга (навошта, ізноў спускацца да мітусні?) і не прызямляцца... Пакуль унізе зямля не зменіцца морам, на якім такімі маленькімі кропкамі здаюцца цуды тэхнікі — караблі. А за ім — зноў зямля з чырвонымі кропачкамі дахаў. Сярод зеляніны дрэў. Усё, здаецца, тут лясамі пакрыта. Амаль як у нас. Але гэта ўжо Фінляндыя. Самалёт заходзіць на пасадку, зямля ўсё бліжэй, прыцягвае сваім жыццём: ля дамоў ужо можна разгледзець упарадкаваныя ўчасткі, на дарогах — заклапочаныя сваім маршрутам машыны. Зніжаемся. Што называецца, не паспелі пасажыры па канапцы з'есці ды кавы выпіць. Вельмі хутка.

Ад Мінска да Хельсінкі з 1 чэрвеня можна даляцець трохі больш за гадзіну, пераадолеўшы за гэты час пад 800 кіламетраў. За дзень можна паспець туды і назад. А што? Цалкам рэальна. Каб трохі пагуляць па аэрапорце. Дарэчы, аэрапорт у Хельсінкі — адзін з самых прыстасаваных для максімальнага задавольвання пасажыраў, якім даводзіцца доўга чакаць свайго рэйсу: можна ў спа-салон схадзіць, ці ў саўну з басейнам. Не кажучы ўжо пра кавярні, шапікі з сувенірамі.

Але мы ідзём у залу чакання — тую, дзе будуць бавіць час пасажыры, якія накіроўваюцца ў Мінск. У самы першы дзень яны сталі сведкамі ўрачыстасцяў — пераразання стужачкі ў знак адкрыцця новага маршруту.

Цяпер самалёты будуць лятаць з Мінска ў Хельсінкі і назад рэгулярна, тры разы на тыдзень: у панядзелак, сераду і нядзелю. На маршруце — самалёты СRJ-100/200. Яны могуць узяць каля 50 пасажыраў — можна эканом-класам (149 еўра ў абодва бакі), а хочаце — бізнэс-класам (ад 330 да 519 еўра туды і назад). Аднак, магчыма, з развіццём маршруту і па меры павышэння цікавасці да яго самалёты з Мінска ў Хельсінкі пачнуць лятаць большыя і штодня, патлумачыў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці "Белавія" Ігар Чаргінец.

Першым рэйсам з Мінска ляцелі 32 пасажыры, а назад — 30. Але гэта толькі пачатак. На новы рэйс білеты можна браніраваць і купляць на год наперад.

— Мы да арганізацыі гэтага рэйса прайшлі доўгі шлях, — адзначыў Анатоль Гусараў, генеральны дырэктар авіякампаніі "Белавія". — На працягу доўгага часу вывучалі магчымасць адкрыцця рэйса, таму што дынамічна развіваюцца эканамічныя, палітычныя сувязі з Фінляндыяй, дзе адкрылася пасольства Беларусі. Скандынаўскі напрамак — даволі перспектыўны. Летась мы адкрылі рэйс на Стакгольм, сёлета — на Хельсінкі. Мы думаем, што гэты рэйс будзе эканамічна выгадным для авіякампаніі, нашым партнёрам з'яўляецца Нацыянальная авіякампанія Фінляндыі FІNNАІR, з якой адпрацаваны схемы камерцыйнага ўзаемадзеяння. Мы прапануем нашым пасажырам выгадны прадукт для дзвюх авіякампаній. Гэта дасць магчымасць людзям дабірацца напрамую, каб наведаць сваіх сваякоў. Пасажырамі будуць таксама дзелавыя людзі, турысты. Але мы чакаем цікавасці не толькі ад пасажыраў, якія хочуць трапіць з Мінска напрасткі ў Хельсінкі і наадварот. Мы спадзяёмся, што нашы маршруты будуць запатрабаваны жыхарамі Еўропы. Таму што "FІNNАІR" мае аптымальныя маршруты, аптымальныя тарыфы, вельмі прыцягальныя для пасажыраў на дальнемагістральныя лініі — у першую чаргу гэта Паўднёва-Усходняя Азія, поўночнаамерыканскі кантынент.

Гаворка ідзе пра транзіт праз Мінск для еўрапейцаў, якія могуць адсюль трапіць яшчэ далей. Сувязі, якія мае "Белавія", гэта дазволяць. Сёння Нацыянальная авіякампанія Беларусі арганізуе рэйсы ў 39 аэрапортаў Еўропы і Азіі.

Ларыса ЦІМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы авіямаршрут злучае Мінск з Хельсінкі Палёт нармальны. У ілюмінатары аблокі ў яркіх сонечных промнях — ты як птушка, якая адарвалася ад зямлі, адчула, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика