На штурм ВНУ і ССНУ адважыліся 150 тысяч чалавек. 21.by

На штурм ВНУ і ССНУ адважыліся 150 тысяч чалавек

03.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Летась для ўдзелу ў ЦТ былі зарэгістраваны крыху менш чым 173 тысячы чалавек. Нагадаем, што колькасць выпускнікоў агульнаадукацыйных устаноў сёлета скарацілася на 12,7 тысячы і складае 75,5 тысячы чалавек. Значыць, прыкладна палову абітурыентаў узору 2011 года складуць выпускнікі папярэдніх гадоў, а таксама выпускнікі сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. Усяго ў дзяржаўныя і прыватныя ВНУ запланавана прыняць каля 105 тысяч чалавек, у тым ліку 57,2 тысячы чалавек — на дзённую і 48,1 тысячы — на завочную форму навучання.

Самай масавай дысцыплінай цэнтралізаванага тэсціравання, як і ў папярэднія гады, будзе матэматыка, куды зарэгістраваліся 103 тысячы 571 чалавек. Другой па масавасці стала руская мова — 96 тысяч 589 чалавек. А вось беларускую мову пажадалі здаваць толькі 53 тысячы 168 абітурыентаў, хоць яшчэ некалькі гадоў таму і на беларускую, і на рускую мову рэгістравалася прыкладна аднолькавая колькасць маладых людзей.

На цэнтралізаванае тэсціраванне па фізіцы было аформлена і выдадзена 45 770 пропускаў, на біялогію — 27 718, хімію — 15 776. На тэст-экзамен па англійскай мове зарэгістраваліся 29 968 чалавек , па нямецкай мове — 5 645, французскай — 1 440, іспанскай — усяго 346 чалавек. Грамадазнаўства ў пункты правядзення тэсціравання прыйдуць здаваць 11 тысяч 551 чалавек, гісторыю Беларусі — 22 091 чалавек, сусветную гісторыю навейшага часу — 1 997 чалавек і геаграфію — 2 532.

Праўда, як сведчыць досвед арганізатараў ЦТ, да 10 працэнтаў тых, хто зарэгістраваўся на цэнтралізаванае тэсціраванне, на іспыты ў чэрвені не з'яўляюцца. У сувязі з гэтым будзе не залішнім нагадаць, што да здачы тэст-экзамену ў рэзервовы дзень будуць дапускацца толькі абітурыенты, якія змогуць даказаць, што ў іх былі сур'ёзныя прычыны для таго, каб прапусціць экзамен — напрыклад, прад'явяць даведку пра сваю хваробу. Да таго ж у рэзервовы дзень можна будзе здаць толькі адну вучэбную дысцыпліну.

Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе ў гэтым годзе 14 чэрвеня. І па шматгадовай традыцыі першымі ў пункты правядзення ЦТ прыйдуць абітурыенты, які абралі на экзамене па дзяржаўнай мове беларускую...

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась для ўдзелу ў ЦТ былі зарэгістраваны крыху менш чым 173 тысячы чалавек. Нагадаем, што колькасць выпускнікоў агульнаадукацыйных устаноў сёлета скарацілася на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика