Амерыканскі тэлеканал адхіліў ад эфіру палітычнага аглядальніка за знявагу прэзідэнта ЗША
02.07.2011
—
Новости Общества
|
Амерыканскі тэлеканал MSNBC адхіліў ад эфіру аднаго з вядучых палітычных аглядальнікаў Марка Гальперына за зняважлівае выказванне ў адрас прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў прамым эфіры. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-рэліз тэлеканала. Марк Гальперын у ходзе штотыднёвай перадачы Mornіng Joe 30 чэрвеня абазваў Барака Абаму словам "dіck" (прыдурак). Вядучыя спыталі ў аглядальніка яго меркаванне аб прэс-канферэцыі Абамы наконт пераадолення бюджэтнага крызісу ў ЗША. "У нас сёння працуе сямісекундная затрымка прамога эфіру? Я лічу, учора ён паказаў сябе прыдуркам", — заявіў Гальперын. Пасля таго, як яму паведамілі, што затрымкі не было, ён папрасіў прабачэння, і перадача працягнулася. Аб недапушчальнасці выказвання Гальперына кіраўніцтву MSNBC заявіў афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джэй Карні. Кіраўніцтва канала на экстраннай нарадзе прыняло рашэнне адхіліць на нявызначаны тэрмін аглядальніка ад яго абавязкаў. Кіраўніцтва MSNBC назвала заяву вядучага цалкам недапушчальнай і папрасіла прабачэння ў Абамы, адміністрацыі прэзідэнта і гледачоў. Сам Гальперын заявіў, што поўнасцю згодны з ацэнкай сваіх слоў і палічыў адхіленне ад эфіру адэкватнай мерай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскі тэлеканал MSNBC адхіліў ад эфіру аднаго з вядучых палітычных аглядальнікаў Марка Гальперына за зняважлівае выказванне ў адрас прэзідэнта ЗША Барака...
|
|