ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

13.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пуцін: ЗША проста хуліганяць, уключаючы свой друкарскі станок

Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін назваў хуліганствам спробы ЗША вырашыць свае бюджэтныя праблемы за кошт дадатковай эмісіі валюты. Адпаведную заяву ён зрабіў на сустрэчы з эканамістамі Расійскай акадэміі навук у Маскве.

"Мы, дзякуй богу ці па няшчасці, не можам друкаваць рэзервовыя валюты. А яны што робяць? Хуліганяць проста, станок уключаюць і раскідваюць на ўвесь свет, вырашаючы свае першачарговыя задачы", — сказаў Пуцін. Ён таксама дадаў, што ЗША выкарыстоўваюць сваю "манаполію" на друкаванне грошай "па поўнай праграме".

Жыхары Літвы ўсё менш вераць у рынкавую эканоміку і дэмакратыю

У Літве скарацілася колькасць людзей, якія лічаць свабодны рынак і дэмакратыю лепшай палітычнай сістэмай, паведамляюць інфармагенцтвы.

Даследаванне Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Сусветнага банка, праведзенае ў 29 краінах — посткамуністычных, балканскіх і былога Варшаўскага дагавору, паказала, што ў Літве колькасць прыхільнікаў дэмакратыі за апошнія чатыры гады моцна паменшылася: калі ў 2006 годзе іх было каля 55%, то ў 2010 годзе — ужо 40%. Менш прыхільнікаў дэмакратыі, чым у Літве, толькі ў Расіі, Латвіі і Сербіі.

Прыхільнікаў рынкавай сістэмы эканомікі ў Літве аказалася і таго менш — толькі 34% рэспандэнтаў лічаць рынкавую эканоміку лепшай эканамічнай сістэмай. У 2006 годзе такіх было 40%. Значна больш расчараваных у рынку аказалася сярод жыхароў такіх краін, як Чэхія, Польшча, Харватыя, Румынія, Расія, Сербія і Латвія.

Газеты Мэрдака шпіёнілі за былым брытанскім прэм'ерам Браўнам

Яшчэ дзве газеты медыяімперыі Руперта Мэрдака аказаліся ўцягнутымі ў скандал з праслухоўваннем тэлефонаў. Паводле інфармацыі брытанскіх СМІ, The Sunday Tіmes і The Sun шпіёнілі за былым прэм'ер-міністрам краіны Горданам Браунам.

Паліцыя праінфармавала былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Гордана Браўна пра тое, што выданні The Sunday Tіmes і The Sun, як мяркуецца, таксама незаконна атрымлівалі інфармацыю пра асабістыя справы экс-прэм'ера ў той час, калі ён займаў пасаду міністра фінансаў. "Браўну прадстаўлена інфармацыя пра ўмяшанне ў асабістае жыццё", — заявіў прэс-сакратар экс-прэм'ера. Сям'я шакіравана маштабамі крымінальнай актыўнасці і незаконнай дзейнасці, накіраванымі на збор асабістых звестак.

Паводле інфармацыі інтэрнэт-партала радыёстанцыі "Рэха Масквы", Руперт Мэрдак разглядае магчымасць продажу ўсіх прыналежных яму брытанскіх газет. Пра гэта паведаміў амерыканскі журналіст і біёграф медыямагната Майкл Вулф. Прыняць гэта рашэнне Мэрдак можа з-за скандалу з праслухоўваннем тэлефонных гутарак супрацоўнікамі газеты News of the World, якая была закрыта па рашэнні медыямагната.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Газеты Мэрдака шпіёнілі за былым брытанскім прэм'ерам Браўнам Яшчэ дзве газеты медыяімперыі Руперта Мэрдака аказаліся ўцягнутымі ў скандал з праслухоўваннем...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика