Сярод загінулых на цеплаходзе "Булгарыя" сваякі апазналі беларускую грамадзянку. 21.by

Сярод загінулых на цеплаходзе "Булгарыя" сваякі апазналі беларускую грамадзянку

13.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Паводле інфармацыі аддзялення беларускага пасольства ў Расіі, у горадзе Казань учора раніцай сярод знойдзеных цел загінулых сваякі апазналі грамадзянку Беларусі. У сувязі з тым, што дакументы грамадзян Беларусі, якія знаходзіліся на патанулым судне, зніклі, цяпер аддзяленне пасольства займаецца афармленнем усіх неабходных дакументаў, а таксама пытаннямі дастаўкі цела загінулай на радзіму. Як паведамлялася раней, у спісах тых, хто знаходзіўся на патанулым на Волзе цеплаходзе "Булгарыя", было два грамадзяніны Беларусі, адзін з якіх застаўся жывы. Пасажырскі цеплаход "Булгарыя", на борце якога знаходзілася больш як 170 чалавек, патануў 10 ліпеня днём на Волзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі. Паводле інфармацыі аддзялення беларускага пасольства ў Расіі, у горадзе Казань учора раніцай сярод...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика