РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

23.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сталічныя ўлады сфарміруюць графік паставак мяса ў гандаль да канца года

Адпаведнае даручэнне зрабіў старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Мікалай Ладуцька.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Андрэя Новікава, у мінулую пятніцу ў гарадскім выканаўчым камітэце прайшла пашыраная нарада наконт арганізацыі паставак мяса ў сталіцу. Вызначаны аб'ёмы і кірункі паставак. Мяса будзе пастаўляцца на холадакамбінаты, спецспажыўцам (гэта камбінаты грамадскага харчавання, якія абслугоўваюць школы, дзіцячыя сады, бальніцы і іншыя сацыяльна значныя аб'екты), у стабілізацыйныя фонды для забеспячэння насельніцтва ў міжсезонны перыяд, а таксама буйным гандлёвым сеткам — па прамых дагаворах. Прапарцыянальныя аб'ёмы паставак будуць замацаваныя за кожнай вобласцю адпаведнымі графікамі, якія зацвердзіць Мінгарвыканкам сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.

Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мінск—Навіны". "Белнафтахім" павысіў цэны на нафтапрадукты

Канцэрн "Белнафтахім" зацвердзіў новыя адпускныя і рознічныя цэны на асобныя віды нафтапрадуктаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Рознічныя цэны на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся на 3 працэнты і з 20 жніўня складаюць за 1 літр: бензін Нармаль-80 — Br4240, бензін АІ-92 — Br4460, бензін АІ-95 — Br4800, дызельнае паліва — Br4720. У канцэрне растлумачылі, што перагляд цэн на нафтапрадукты праведзены ў мэтах паэтапнага выраўноўвання цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза. Дзеючыя рознічныя цэны (з улікам павелічэння) на аўтабензіны АІ-92 і АІ-95 застаюцца ніжэйшыя за ўзровень аналагічных цэн у Расіі на 3 працэнты.   Беларусы купляюць золата

За 7 месяцаў 2011 года насельніцтвам і прадпрыемствамі набыты 1 тона 33 кілаграмы золата ў мерных злітках, паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

Гэта прыкладна ў 2 разы больш за аналагічны перыяд мінулага года, калі куплена было 510 кілаграмаў. Усяго прадалі 26211 зліткаў. Самыя папулярныя — дзесяціграмовыя (5496), пасля — пяціграмовыя (5234) і дваццаціграмовыя (4900). А таксама прадалі 65 кілаграмовых зліткаў і 261 паўкілаграмовы. За апошнія 10 гадоў (з 20 жніўня 2001 года) Нацбанк прадаў 8 тон 555 кілаграмаў 365 грамаў золата. Кошт зліткаў на 19 жніўня: аднаграмовы — 71 долар ЗША, аднакілаграмовы — 64626 долараў ЗША. Для параўнання: на пачатку студзеня гэтага года аднаграмовы злітак каштаваў 55 долараў ЗША, аднакілаграмовы — 47673 долара ЗША. Дарэчы, часова зліткі прадаюцца толькі за замежную валюту.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Снарады знайшлі ў горадзе

У Бабруйску знайшлі 76 артылерыйскіх снарадаў 100-міліметровага калібру часоў Вялікай Айчыннай вайны і 650 дыхальных патронаў для процівагазаў. Яны знаходзіліся на складзе на тэрыторыі былой вайсковай часці (гэта цяпер лесапаласа паблізу вуліцы Навумава). Снарады знайшоў 12-гадовы хлопчык. Іх абясшкодзілі спецыялісты групы размініравання.

Алена Казлова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Снарады знайшлі ў горадзе У Бабруйску знайшлі 76 артылерыйскіх снарадаў 100-міліметровага калібру часоў Вялікай Айчыннай вайны і 650 дыхальных патронаў для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика