Маці загінулага адсудзіла ў “Пінскдрэва” 30 мільёнаў рублёў
06.09.2011 17:40
—
Новости Общества
|
Маці загінулага адсудзіла ў “Пінскдрэва” 30 мільёнаў рублёў Дабіцца маральнай кампенсацыі дапамог юрыст незалежнага прафсаюза. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам юрыст прафсаюза РЭП Уладзімір Малей.
27-гадовы Яўген Рапута летась падчас выбуху загінуў адным з першых. Адміністрацыя “Пінскдрэва” адмовілася задаволіць просьбу яго маці Людмілы Рапуты пра кампенсацыю маральнай шкоды. Маўляў, выплату зрабілі на карысць сынавай жонкі. Малей: "Родным загінулых была выплачана прадпрыемствам больш за 100 мільёнаў рублёў і яшчэ паводле прэзідэнцага ўказу 52,5 мільёна рублёў. Але ў дадзеным выпадку, сям'і Рапуты, усе гэтыя грошы атрымала яго жонка, у яе малое дзіця. Гэта разавая матэрыяльная дапамога. А маці — гэта самы блізкі чалавек, якая нарадзіла гэтага чалавека, выхавала. І дзяржава, і гэта прадпрыемства абышлі яе". Як кажа Малей, яны звярнуліся з іскам у суд па кампенсацыю маральнай шкоды. Спачатку прасілі 20 мільёнаў. А калі даведаліся, што "Пінскдрэў" заплаціла жонцы значна большую суму, то змянілі пазоў і запрасілі 30 мільёнаў. Нагадаем, выбух на прадпрыемстве “Піскдрэў” адбыўся 25 кастрычніка 2010 года. Загінулі 14 чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дабіцца маральнай кампенсацыі дапамог юрыст незалежнага прафсаюза. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам юрыст прафсаюза РЭП Уладзімір Малей. 27-гадовы Яўген Рапута...
|
|