Вёска на палове тысячагоддзя
07.09.2011
—
Новости Общества
|
У Касцюковіцкім раёне адзначылі 500-гадовы юбілей адной са старэйшых і прыгажэйшых вёсак — Канічы. На свяце ў Канічах урачыста ўшанавалі славутых землякоў, ветэранаў працы, залатых юбіляраў і маладыя пары. Канцэрт, выстава-продаж вырабаў народных майстроў, святочны гандаль. Усё гэта адбывалася на фоне паўразбуранага будынка панскага бровара, якому амаль сотня гадоў. Сучаснае і старажытнае суседнічае ў Канічах. Гэтая вёска мае багатую гісторыю: яе назва, хутчэй за ўсё, пайшла ад кірмашу коней, але сялянам больш падабаецца гісторыя пра прыгажуню Каню, якая ад няшчаснага кахання кінулася ў рачны вір. Самы значны помнік дойлідства ў Канічах — вялікі касцёл, назву якога і год заснавання ніхто не памятае. Мяркуецца, што гэта другая палова ХІХ стагоддзя. Велічны будынак з цёмна-чырвонай цэглы, на жаль, паўразбураны: даху няма, і ўсюды растуць дрэвы. Касцёл, бровар і іншыя збудаванні, ад якіх мала што засталося, належалі панам Цеханавецкім. Яны з'ехалі з Канічаў пасля рэвалюцыі 1905 года. Нашчадкі Цеханавецкіх нібыта жывуць у Англіі і сваёй былой маёмасцю на ўсходзе Беларусі не цікавяцца. Сёння Канічы — не самая перспектыўная вёска у Касцюковіцкім раёне, бо там жыве шмат пенсіянераў. Сваю будучыню жыхары Канічаў звязваюць з развіццём сельскай гаспадаркі і турызму. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Касцюковіцкім раёне адзначылі 500-гадовы юбілей адной са старэйшых і прыгажэйшых вёсак — Канічы. На свяце ў Канічах урачыста ўшанавалі славутых землякоў,...
|
|