Краязнаўчае падарожжа па Бялыніцкім раёне
07.10.2011
—
Новости Общества
|
Пабачыла свет кніга "Бялыніччына: краязнаўчы энцыклапедычны даведнік". Гэта творчы праект рэдакцыі раённай газеты "Зара над Друццю", над якім тры гады працавалі мясцовыя журналісты і краязнаўцы. У энцыклапедычны даведнік увайшлі звесткі пра знакамітых ураджэнцаў раёна, знакавыя падзеі ў яго гісторыі, вядомыя мясціны і самыя розныя помнікі. На вокладцы — цудатворны абраз Бялыніцкай Божай Маці, знакаміты мастак Вітольд Бялыніцкі-Біруля і старажытная выява чалавечка з крыжамі на адным з каменных валуноў паблізу вёскі Заазер'е. Цікавыя артыкулы для кнігі напісалі бібліятэкары Ала Войлакава, Ірына Траццякова і Людміла Усава, ветэран педагагічнай працы Васіль Цыркуноў, галоўны рэдактар раённай газеты Міхась Карпечанка і журналіст Віктар Сухараў. Творчая група, якая стварала кнігу, таксама аддае даніну памяці краязнаўцам Міхаілу Радоўскаму і Уладзіміру Серыкаву. Кніга выйшла пры фінансавай падтрымцы прадпрыемстваў Бялыніцкага раёна — ПМК № 241, ПМК № 83 "Водбуд", сельскіх гаспадарак "Ількавічы" і "Кудзін", "Калгаса "Радзіма" і "Калгаса імя Заслонава", раённага спажывецкага таварыства. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пабачыла свет кніга "Бялыніччына: краязнаўчы энцыклапедычны даведнік". Гэта творчы праект рэдакцыі раённай газеты "Зара над Друццю", над якім тры гады...
|
|