РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

18.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Затрымалі беларуса, які "браў" нямецкія банкі

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі сумесна з нямецкімі калегамі спынілі дзейнасць міжнароднай злачыннай групоўкі, якая рабавала банкі Германіі.

Затрымалі, у прыватнасці, 29-гадовага грамадзяніна Беларусі, жыхара г. Гродна. Разам з іншымі зламыснікамі ён стварыў у 2009-2010 гадах міжнародную злачынную арганізацыю, якая здзейсніла 34 узброеныя разбойныя напады і скрала звыш 800 тысяч еўра. Атрыманыя грошы накіроўваліся ў Гродна і размяркоўваліся лідарам злачыннай арганізацыі сярод астатніх удзельнікаў. Злачынная група складалася з трох падгруп, лідары якіх арганізоўвалі незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы Беларусі з Літвой, падбіралі аб'екты для ўзброеных рабаванняў, дастаўлялі выканаўцаў непасрэдна да месца ўчынення злачынства, забяспечвалі іх часовае пражыванне, а таксама навучалі метадам канспірацыі і спосабам здзяйснення злачынстваў. Яны ж займаліся вырабам і выкарыстаннем фальшывых дакументаў — пашпартоў і вадзіцельскіх пасведчанняў, аказвалі дапамогу ў вырабе віз. У выпадку "непрадбачаных сітуацый" зламыснікі стваралі легенды для затрыманых праваахоўнымі органамі, ажыццяўлялі падтрымку іх сем'яў.

На сёння ўстаноўлена 27 удзельнікаў злачыннай групоўкі, якая дзейнічала на тэрыторыі Германіі, Літвы, Польшчы і Беларусі. Праваахоўнікі затрымалі злачынцаў адразу ў некалькіх краінах. У Германіі 10 чалавек ужо асуджаныя на тэрміны ад 1,5 да 9 гадоў пазбаўлення волі. Некалькі крымінальных спраў заведзена ў Беларусі.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Забіў паляўнічага замест дзіка

У мінулую нядзелю ў Бешанковіцкім раёне ў лесе паляўнічы забіў паляўнічага.

Як расказаў "Звяздзе" начальнік следчага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Юрый Шчацько, забіты 1978 года нараджэння, жыў у Віцебску.

Паляванне было легальным. Па папярэдніх звестках, паляўнічы раптам пакінуў сваю пазіцыю на паляванні і трапіў у зону абстрэлу іншага, параўнальна маладога паляўнічага (1987 года нараджэння). Той зрабіў стрэл у дзіка. Як ён растлумачыў пасля трагедыі, сабакі гналіся за дзікім зверам, таму і чакаў выхаду апошняга з лесу. На жаль, у выніку замест дзіка быў забіты паляўнічы.

На момант падрыхтоўкі публікацыі праводзілася праверка драмы на паляванні. А ў пракуратуры вобласці папрасілі "Звязду" нагадаць паляўнічым пра тое, што абавязкова трэба прытрымлівацца ўсіх правілаў падчас палявання. Каб, не дай Бог, не адбылося бяды.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

На пажары загінулі сужэнцы-пенсіянеры

Пра пажар у кватэры на чацвёртым паверсе шматкватэрнага пяціпавярховага жылога дома па вуліцы К. Цэткін у Дзятлаве пажарным-выратавальнікам стала вядома ў 6.41.

Праз чатыры хвіліны яны былі на месцы здарэння. У спальным пакоі двухпакаёвай кватэры гарэла маёмасць, было моцнае задымленне. Пры ліквідацыі пажару выратавальнікі на падлозе ў зале і ў спальні знайшлі целы гаспадара і яго жонкі. Яны абое былі пенсіянерамі... Як мяркуецца, прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні гаспадара жылля. Пры ліквідацыі пажару з кватэр, размешчаных на пятым паверсе дома, было эвакуявана восем чалавек.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Затрымалі беларуса, які "браў" нямецкія банкі Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі сумесна з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика