Цэны на праезд у аўтобусах павысяцца 1 лістапада
01.11.2011
—
Новости Общества
|
Як Пра гэта паведамляе Новыя тарыфы ўступаюць у сілу з 1 лістапада. Адна паездка ў аўтобусе абыдзецца ў 1100 рублёў. Што тычыцца маршрутак, то юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць самастойна ўстанаўліваць фіксаваныя тарыфы на такія перавозкі на аснове планавых затрат, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў і прыбытку, разлічанага з нарматыву рэнтабельнасці не больш за 15%. Месячныя праязныя на аўтобусы будуць каштаваць 36 100 рублёў для гарадоў з колькасцю жыхароў да 50 тысяч чалавек, 41 300 рублёў – для гарадоў з колькасцю жыхароў 50-250 тысяч. Таксама рашэннем Мінаблвыканкама ўстаноўлены гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі: на звычайных маршрутах - 220 рублёў за кіламетр у аўтобусах агульнага тыпу і 228 рублёў у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі; на хуткасных маршрутах - 286 і 296,4 рубля адпаведна. "Да таго, наколькі павялічыць кошт праезду, арганізацыі ў раёнах будуць падыходзіць індывідуальна. Вызначаны гранічныя значэнні (яны ўзраслі на 30-69% у залежнасці ад маршрутаў і ўзроўню камфортнасці), вышэй якіх кошт не падымецца", – адзначылі ў ААТ "Мінаблаўтатранс" . Рэгуляванне тарыфаў на перавозку пасажыраў транспартам агульнага карыстання ажыццяўляецца абл-, гарвыканкамамі па ўзгадненні з Міністэрствам эканомікі. Апошні раз праезд у транспарце Мінскай вобласці даражэў ў верасні. Аддзел інфармацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляў rh.by два дні таму, цана білетаў на праезд у гарадскіх аўтобусах павялічваецца – з заўтрашняга дня, ад 1 лістапада. Мінаблвыканкам прыняў адпаведныя...
|
|