У Астраўцы пачала працаваць "Малышкіна школа". 21.by

У Астраўцы пачала працаваць "Малышкіна школа"

17.11.2011 15:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Астраўцы пачала працаваць "Малышкіна школа"


На мінулым тыдні ў Астраўцы ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 адбылося ўрачыстае адкрыццё “Малышкінай школы”.

На знаёмства з “Малышкінай школай” прыйшло каля дваццаці бацькоў – з дзеткамі і без іх. Праўда тыя, хто пакінуў малышоў дома, вельмі хутка аб гэтым пашкадавалі. Бо тут іх чакала сапраўднае прадстаўленне. Ужо на лесвіцы маленькіх гасцей сустракалі вясёлыя зайчыкі, мішкі, лісічкі, якія суправаджалі іх у залу. А там усё такое прыгожае і цікавае – ну як тут сядзець на месцы? Тым больш, што ніхто не забараняў і можна было пахадзіць, агледзецца, пагуляць з цацкамі. І пакуль дзеці займаліся сваімі справамі, супрацоўнікі дашкольнага цэнтра знаёмілі дарослых са спецыфікай работы адаптацыйнай групы.

“Малышкіна школа” будзе працаваць па дзве гадзіны два разы на тыдзень. У гэты час з дзецьмі будуць займацца педагогі, псіхолагі, дэфектолагі і іншыя спецыялісты. Такім чынам, паступова і ў лёгкай форме малыя пройдуць перыяд адаптацыі, прывыкнуць да новай абстаноўкі і ў патрэбны час без слёз і істэрык пойдуць у дзіцячы садок.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні ў Астраўцы ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 адбылося ўрачыстае адкрыццё “Малышкінай школы”. На знаёмства з “Малышкінай школай”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика