У суботу-нядзелю Дзяржаўтаінспекцыя дзяжурыць на дарогах рэгіёна. 21.by

У суботу-нядзелю Дзяржаўтаінспекцыя дзяжурыць на дарогах рэгіёна

03.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У гэтыя выхадныя дні супрацоўнікі спецпадраздзялення ДПС "Страла" Міністэрства ўнутраных спраў будуць працаваць на дарогах Вілейскага і Валожынскага раёнаў.

Дзяржаўтаінспекцыя павялічыла па ўсёй краіне шчыльнасць нарадаў па адпрацоўцы нерэгулюемых пешаходных пераходаў, а таксама ўчасткаў аўтамабільных дарог, якія найбольш падвяргаюцца рызыцы ўчынення наездаў на пешаходаў, з прыцягненнем максімальнай колькасці супрацоўнікаў і членаў добраахвотных дружын.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, гэта робіцца для эфектыўнага папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і прадухілення парушэнняў Правілаў дарожнага руху як з боку пешаходаў, гэтак і вадзіцеляў.

Традыцыйна супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы (ДПС) будуць арыентаваныя на выяўленне грубых парушэнняў і з боку вадзіцеляў: выкананне хуткасных рэжымаў, правілаў абгону і праезду пешаходных пераходаў, выкарыстанне рамянёў бяспекі, фізічны стан падчас ваджэння. Апрача прымянення мер адміністрацыйнага спагнання, будзе праводзіцца актыўная растлумачальная праца з парушальнікамі аб неабходнасці бяспечных паводзін на дарозе і абавязковага выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак.

Супрацоўнікі спецпадраздзялення ДПС "Страла" МУС арганізуюць адпрацоўку Барысава і Барысаўскага раёна, Вілейскага, Валожынскага і Мінскага раёнаў, будуць аказваць дапамогу ў папярэджанні парушэнняў на Мінскай кальцавой аўтадарозе.

Паводле звестак УДАІ МУС, за мінулыя суткі на тэрыторыі Беларусі зарэгістравана 19 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх тры чалавекі загінулі і 17 атрымалі раненні. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення затрымана 77 вадзіцеляў. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР прыцягнута 1.052 пешаходы, з іх 475 знаходзіліся на праезнай частцы ў цёмны час сутак без святлоадбіўных элементаў. За няпропуск пешаходаў аштрафавана 285 вадзіцеляў.

Паводле БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтыя выхадныя дні супрацоўнікі спецпадраздзялення ДПС "Страла" Міністэрства ўнутраных спраў будуць працаваць на дарогах Вілейскага і Валожынскага раёнаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика