Почему бассейн в Каменце не пользуется популярностью?. 21.by

Почему бассейн в Каменце не пользуется популярностью?

26.12.2011 15:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Почему бассейн в Каменце не пользуется популярностью?


Зіма хутка закуе рэчкі з азёрамі іскрыстым лядком, але гэта зусім не азначае, што мясцовым аматарам плавання давядзецца паставіць на сваім захапленні тлусты крыж. Усе яны могуць завітаць у басейн Камянецкага спарткомплексу. Апошні, дарэчы, нават звонку нагадвае хвалю: чым не запрашэнне? Вось толькі прымаюць яго, на жаль, нямногія.

За студзень-лістапад бягучага года паплаваць сюды прый­шлі амаль 16 з паловай тысяч чалавек. Лічба немалая, але… 11 тысяч з іх – гэта школьнікі з райцэнтра і раёна, якіх прывозяць і прыводзяць сюды з устаноў адукацыі. Да 16 гадзін расклад работы басейна распісаны літаральна па хвілінах, бо любы педагог ведае, што ўрок фізкультуры, праведзены тут, прынясе вучню асабліва вялікую карысць. Завітваюць у басейн таксама і выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, прадстаўнікі некаторых арганізацый (цудоўнае завяршэнне працоўнага дня). Вось толькі па асабістым жаданні плавалі тут за адзінаццаць месяцаў 2011-га ўсяго 3143 чалавекі, вячэрнія гадзіны папулярнасцю не карыстаюцца.

"Наведвальнікам, на жаль, не дапамогуць асвоіць гэты водны від спорту"

Чаму ж так? Басейн практычна новы, даўжыня – 17 метраў, шырыня – 6, глыбіня ад 1 м 20 см да 1 м 60 см. Адначасова тут могуць знаходзіцца 12 чалавек, па нормах дазваляецца і больш, але кіраўніцтва басейна клапоціцца пра кожнага наведвальніка. Вада чыстая, тэмпература яе падтрымліваецца на належным узроўні – 28-30 градусаў (гэта, дарэчы, нарматыў для школьнікаў, вышэй быць не павінна). У распараджэнні плыўцоў заўсёды ёсць выратавальныя камізэлькі і прыстасаванні для тых, хто пакуль не ўмее плаваць. У камянецкім басейне такім наведвальнікам, на жаль, не дапамогуць асвоіць гэты водны від спорту. Усё з той прычыны, што для навучання патрэбны спецыяльны, асобны басейн з меншай глыбінёй.

У цудоўна абсталяванай, чыстай раздзявальні наведвальнік можа пакінуць свае рэчы ў шафцы, якая зачыняецца на ключ. Яго аддаюць інструктару, які абавязкова прысутнічае на кожным сеансе плавання. У басейне можна ўзяць шапачку напракат: дзецям – за 1150 рублёў у гадзіну, дарослым – 2300. Акуляры будуць каштаваць столькі ж. Увогуле, білеты недарагія: дарослы аматар плавання выкладзе за гадзіну 5200 рублёў, непаўналетні – 2600. Чаму ж тады так мала бывае ў басейне наведвальнікаў? Здзівіла гэта таксама і гасцей з Мінска, што завіталі сюды нядаўна на спаборніцтвы.

Магчыма, справа ў тым, што па адзіночцы людзі не хочуць ісці? Вось калі калектыў збіраецца – іншая справа. А калі яму яшчэ і прафсаюз з транспартам дапаможа, то ўвогуле цудоўна атрымліваецца. Так збіраюцца сюды работнікі філіяла ААТ “Савушкін прадукт” і СВК “Агра-Ніва”, раёна электрасетак, ЖКГ, раённага вузла электрычнай сувязі, РАУС, аховы… Двум апошнім калектывам трэба заўсёды быць у форме, гэта зразумела. Ёсць і другія неабыякавыя да свайго здароўя людзі! Вось толькі прыклад з іх іншыя не спяшаюцца браць.

Групам, дарэчы, у басейне робіцца скідка, можна і абанемент набыць. А па суботах дзейнічае акцыя: калі прыходзіць вучань 1-4 класа з бацькамі, то ўся сям’я плавае бясплатна.

“Пра ўсё гэта мы паведамляем насельніцтву, – тлумачыць сітуацыю Алег Кірылюк. – Развешваем аб’явы, рассылаем пісьмы ў арганізацыі. Наведвальнікаў у трэнажорнай зале больш. А ў більярднай нават спаборніцтвы праводзяцца.”

А чаму б не сумясціць прыемнае з карысным? Зазірнуў спярша на трэнажоры, а потым – у басейн. Выйдзеш адтуль ужо без стомы, як новенькі. Блакітныя дарожкі клічуць нас, трэба толькі адгукнуцца, успомніць пра сваё здароўе.
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зіма хутка закуе рэчкі з азёрамі іскрыстым лядком, але гэта зусім не азначае, што мясцовым аматарам плавання давядзецца паставіць на сваім захапленні тлусты крыж....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика