У Мінску стартаваў 8-ы Калядны турнір на прызы Прэзідэнта. 21.by

У Мінску стартаваў 8-ы Калядны турнір на прызы Прэзідэнта

04.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

4 студзеня Мінск прымае ўжо 8-ы па ліку Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. Сёлета колькасць удзельнікаў засталася нязменнай, затое змяніліся краіны-ўдзельніцы. На гэты раз у спаборніцтвах упершыню возьмуць удзел славенцы, а таксама чэхі і шведы (яны гулялі толькі на першых трох турнірах). Сярод пастаянных удзельнікаў — каманды Канады, Аўстрыі, Фінляндыі, Расіі і каманда Прэзідэнта Беларусі.

— Мы традыцыйна атрымліваем шмат заявак на ўдзел, але вымушаны абмяжоўваць колькасць камандаў 8-ю, бо тэрміны правядзення абмежаваныя. Сёлета мы адмовілі Германіі, Славакіі, Украіне і Швейцарыі, бо яны выступалі летась, але запросім іх наступны раз, расказаў старшыня федэрацыі хакея Яўген Ворсін.

Ужо зараз многія называюць адным з фаварытаў дружыну Чэхіі, дзе, дарэчы, шмат зорных у мінулым хакеістаў. Напрыклад, легенда чэшскага хакея Іржы Бубла, сярэбраны прызёр Алімпіяды-76, які згуляў больш за 250 матчаў за НХЛаўскі "Ванкувер Кэнакс", і Францішак Кучэра, пераможца Алімпіяды-98, які мае таксама багаты вопыт выступленняў у НХЛ. Не менш грозным сапернікам будзе сёлета і адзін з самых тытулаваных удзельнікаў турніру — аматарская зборная Фінляндыі. Яе галоўны козыр — варатар Юка Тамі, які правёў 260 матчаў за нацыянальную каманду Фінляндыі, удзельнічаў у чатырох Алімпіядах і сямі чэмпіянатах свету. Ну а каманду Расіі дадаткова і прадстаўляць не трэба. Дастаткова нагадаць, што ў яе актыве пяць сярэбраных медалёў Каляднага турніру і два залатыя, заваяваныя ў 2007-м і летась. Асноўнай турнірнай задачай дружыны Аляксандра Мядзведзева сёлета, безумоўна, стане абарона чэмпіёнскага тытула. У той жа час беларуская дружына, якая выйгравала Калядны турнір пяць разоў, пастараецца вярнуць трафей чэмпіёна.

Капітан беларускай каманды Андрэй Асташэвіч расказаў, як рыхтавалася дружына Прэзідэнта:

— Наша каманда пачала трэніравацца з пачатку сезона. Многія хакеісты выступаюць у Начной хакейнай лізе, амаль усе гуляюць 1-2 разы на тыдзень. Плюс мы трэніруемся тры разы на тыдзень. За 10 дзён да турніру мы дадаткова сабраліся, адпрацоўвалі ўзаемадзеянні ў звеннях. Сёлета да нас далучыліся былыя гульцы зборнай Беларусі Алег Антоненка, Уладзімір Світа, Аляксандр Макрыцкі. Узроставыя гульцы, але нам яны падыходзяць. Рыхтаваліся сёлета па-асабліваму, і ў нас ёсць шанц выйграць турнір.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 студзеня Мінск прымае ўжо 8-ы па ліку Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. Сёлета колькасць удзельнікаў засталася нязменнай,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика