З 1 студзеня павялічыліся дапамогі асобным катэгорыям грамадзян. 21.by

З 1 студзеня павялічыліся дапамогі асобным катэгорыям грамадзян

04.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі з 1 студзеня 2012 года павялічваюцца памеры дапамог некаторым катэгорыям грамадзян. Адпаведны ўказ № 616 "Аб узмацненні сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян" 30 снежня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

"Дакумент выдадзены ў мэтах забеспячэння эфектыўнай дзяржаўнай падтрымкі сем'яў (грамадзян), што выхоўваюць дзяцей, старэйшых за 3 гады (сем'і з вельмі нізкім узроўнем даходу), якія ажыццяўляюць догляд дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, інвалідаў І групы або асоб, што дасягнулі 80-гадовага ўзросту, якія маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе", — праінфармавалі ў прэс-службе.

Указам прадугледжана павелічэнне з 1 студзеня 2012 года памеру дапамог: на дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў малазабяспечаных сем'ях, да 50 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ); па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў да 100 працэнтаў БПМ; на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, да 70 працэнтаў БПМ; па догляду інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, да 100 працэнтаў БПМ, дзвюх і больш названых катэгорый грамадзян да 120 працэнтаў БПМ.

Прыняцце гэтага ўказа будзе садзейнічаць узмацненню сацыяльнай абароны найбольш не абароненых слаёў насельніцтва ў існуючай эканамічнай сітуацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі з 1 студзеня 2012 года павялічваюцца памеры дапамог некаторым катэгорыям грамадзян. Адпаведны ўказ № 616 "Аб узмацненні сацыяльнай падтрымкі асобных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика