"За плату... У часовае валоданне і карыстанне". 21.by

"За плату... У часовае валоданне і карыстанне"

04.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ядаўна пачулі, што прыняты новы Указ, у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 2012 г. будзе выдзяляцца ўнаём жыллё камерцыйнага карыстання. Хто можа разлічваць на яго атрыманне?

С. Клімовіч, г. Гродна

С. Клімовіч, г. Гродна

 

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8.11. 2011 г. № 512 сапраўды прадугледжана стварэнне фонду жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання з ліку свабодных (вызваленых) жылых памяшканняў мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў камунальным жыллёвым фондзе, а таксама іншымі дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі (у гаспадарчым падпарадкаванні або аператыўным кіраванні якіх знаходзяцца жылыя памяшканні рэспубліканскага жыллёвага фонду) — у рэспубліканскім жыллёвым фондзе. Гэтымі ж органамі і арганізацыямі будзе вызначацца доля жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання адпаведнага дзяржжылфонду з улікам патрэбнасці ў такіх жылых памяшканнях і ажыццяўляцца ўключэнне іх у склад жылля камерцыйнага выкарыстання.

Жылыя памяшканні гэтага фонду прызначаюцца для выдзялення іх грамадзянам, якія стаяць на ўліку з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў і не стаяць на такім уліку, але не ў бестэрміновае карыстанне, а за плату ў часовае валоданне і карыстанне (на тэрмін, які не перавышае пяці гадоў). Гэтыя памяшканні не падлягаюць прыватызацыі, абмену, падзелу, продажу і здачы па дагаворы паднайму.

Інфармацыя пра наяўнасць такіх жылых памяшканняў і пра тэрмін звароту грамадзян па атрыманне на ўмовах адпаведнага дагавора найму павінна размяшчацца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама арганізацыямі, у гаспадарчым падпарадкаванні або аператыўным кіраванні якіх знаходзяцца такія жылыя памяшканні, у даступных для азнаямлення месцах і інтэрнэце на афіцыйных сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па месцы знаходжання гэтых жылых памяшканняў.

Указаны тэрмін звароту грамадзян не можа быць меншым за 15 каляндарных дзён з дня размяшчэння адпаведнай інфармацыі. Пасля заканчэння яго разглядаюцца заявы і выдзяляюцца жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання грамадзянам, якія маюць пераважнае права, стаяць на ўліку з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў (у парадку чарговасці зыходзячы з даты пастаноўкі іх на ўлік). У выпадку адсутнасці заяў такіх грамадзян, жылыя памяшканні выдзяляюцца асобам, якія не стаяць на такім уліку (у парадку чарговасці паступлення заяў).

Тыповы дагавор найму жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду павінен быць зацверджаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь да 1 студзеня 2012 г.

Канкрэтны памер платы за карыстанне жылым памяшканнем будзе вызначацца зыходзячы з памеру базавай стаўкі платы за карыстанне такімі жылымі памяшканнямі (яна таксама павінна быць вызначана Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь да 1 студзеня 2012 г.) з прымяненнем каэфіцыентаў, якія вызначаюцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам у залежнасці ад месца знаходжання жылых памяшканняў.

Віктар САВІЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ядаўна пачулі, што прыняты новы Указ, у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 2012 г. будзе выдзяляцца ўнаём жыллё камерцыйнага карыстання. Хто можа разлічваць на яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика