"Дадзена даручэнне: абяцалі — значыць, выканайце!". 21.by

"Дадзена даручэнне: абяцалі — значыць, выканайце!"

04.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое не вельмі часта, але здараецца: калі адказныя асобы публічна — са старонак газеты — паабяцалі вырашыць нейкую праблему канкрэтных заяўнікаў, з якой тыя звярталіся ў рэдакцыю, а потым... забыліся пра яе. Няхай таму нават знойдуцца прычыны, аднак чалавек, прачытаўшы афіцыйны адказ, не можа ўцяміць, што ж адбываецца, бо яго ніхто больш ні пра што не праінфармаваў. Прыкладна так адбылося са скаргай жыхара вёскі Даўгалессе Гомельскага раёна Андрэя Ігнатавіча Мохарава, якая пад рубрыкай "Гарачы" тэлефон" была змешчана ў "Звяздзе" яшчэ 12 лістапада. Матэрыял называўся "Ваду ў Карбачоўцы дадуць цягам тыдня, у Даўгалессі — месяца..."

Коратка нагадаем, што Андрэй Ігнатавіч наракаў на калонку на вуліцы насупраць свайго дома. Казаў, што летам яшчэ можна ёй карыстацца, а зімой вады няма: калонка прамярзае. І такая сітуацыя — а наш заяўнік, як перасяленец з чарнобыльскай зоны, пражыў на новым месцы больш за дзесяць гадоў — паўтараецца, паводле яго слоў, з года ў год. Здаецца, водаправод і рамантуюць, але канчаткова зняць праблему жыллёва-камунальнае прадпрыемства, на балансе якога ён знаходзіцца, не можа. "А наперадзе ж — зіма", — гаварыў тады напрыканцы Андрэй Ігнатавіч...

Пра згаданую праблему добра ведалі ў Даўгалескім сельскім Савеце. Але ж самі, натуральна, адрамантаваць калонку не маглі. Падавалі заяўкі ў жыллёва-камунальную гаспадарку, там абяцалі выправіць сітуацыю да канца года. Праблему ўскладняла тое, што водаправод у вёсцы даўні, калонкі — яшчэ старых узораў. Для іх зараз не знайсці запчастак, яны літаральна прагнілі.

Тое ж нам у мінулы раз пацвердзілі і ў вышэйназванай жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Выйсцем было б цалкам замяніць калонку на вуліцы Цэнтральнай. З гэтай мэтай планавалася ўзяць патрэбнае ў адной з адселеных вёсак і перанесці ў Даўгалессе. На ўсё пра ўсё — прагучала абяцанне — патрэбна было месяц часу.

І вось праз паўтара месяца зноў тэлефануе Андрэй Ігнатавіч і кажа, што нічога не зроблена... Увогуле. Як так, пасля абяцання? Зноў тэлефануем старшыні Даўгалескага сельскага Савета Марыі Пугачовай і просім даць тлумачэнні. Цягам некалькіх дзён па нашай просьбе яна займаецца высвятленнем усіх акалічнасцяў. Потым паведамляе наступнае.

— На планёрцы ў райвыканкаме з удзелам старшыні я ўзняла гэтае пытанне, сказала, што людзям было публічна абяцана дапамагчы ў вырашэнні іх праблемы цягам месяца, а прайшло ўжо паўтара і нічога не зроблена. Старшыня райвыканкама даў даручэнне прадстаўнікам жыллёва-камунальнага прадпрыемства: абяцалі — значыць, выканайце! Думаю, цягам прыкладна тыдня калонка ў Даўгалессі па вуліцы Цэнтральнай будзе адрамантавана, — сказала Марыя Міхайлаўна.

Дык адрамантавана ці заменена, як было абяцана раней? Было ж сказана, што адрамантаваць яе немагчыма, выйсце — толькі ў замене на аналагічную. Ці знайшлі такую ўвогуле?

Як патлумачыла далей старшыня сельсавета, пакуль гаворка ідзе сапраўды пра рамонт калонкі. Дарэчы, на момант нашай гутаркі тэхніка на месцы ўжо працавала. Сітуацыю ўскладніў прарыў водаправода ў тым жа Даўгалессі, але на вуліцы Чкалава — і там яна была патрэбнай таксама. Як толькі гэтыя работы будуць праведзены, вызваліцца тэхніка, жыллёва-камунальнае прадпрыемства зоймецца ўстаноўкай новай-старой калонкі па вуліцы Цэнтральнай. Яе ўжо знайшлі — за шэсць кіламетраў, у суседняй вёсцы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое не вельмі часта, але здараецца: калі адказныя асобы публічна — са старонак газеты — паабяцалі вырашыць нейкую праблему канкрэтных заяўнікаў, з якой тыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика