Загартаванае шкло і сучасны дызайн. Як мінчане ацэняць новыя навесы на прыпынках?. 21.by

Загартаванае шкло і сучасны дызайн. Як мінчане ацэняць новыя навесы на прыпынках?

22.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заяўніца-мінчанка патэлефанавала ў рэдакцыю, каб выказаць сваю незадаволенасць навесамі на прыпынках грамадскага транспарту. Яе скаргу можна было б умоўна падзяліць на дзве часткі. Па-першае, жанчына гаварыла, што многія з такіх навесаў церпяць ад гарадскіх вандалаў; па-другое, яна выказвалася супраць канструктыўных асаблівасцяў сучасных канструкцый. "Метал ды пластык. Летам пад такім навесам спякотна, зімой ён не ўратоўвае ад ветру і марозу". Хаця сама мінчанка пражывае па вуліцы Лермантава, свае нараканні яна адрасавала не канкрэтнаму прыпыначнаму пункту грамадскага транспарту, а гаварыла пра сітуацыю ўвогуле. "Данясіце маё меркаванне да гарадскіх улад. З праблемай нешта трэба рабіць. У нас, напрыклад, асабістага аўтамабіля няма, а пры карыстанні грамадскім транспартам даводзіцца цярпець нязручнасці менавіта па вышэйназваных прычынах".

Што датычыцца пытання вандалізму, тут, напэўна, праблема не столькі ў канструктыўных асаблівасцях навесаў на прыпынках грамадскага транспарту, колькі ў выхаванні асобных гараджан і гасцей сталіцы. Раскурочыць пры жаданні можна што заўгодна, нават калі вырабіць той навес з суцэльнага металу. Так, у цэнтры сталіцы канструкцыі церпяць менш, на ўскраінах горада — больш. На апошніх нават выкарыстоўваюцца адмысловыя антывандальныя канструкцыі. Аднак міліцыянера, як той казаў, на кожным прыпынку для аховы ўсё адно не паставіш...

А вось калі гаварыць пра нейкія змяненні дызайну названых канструкцый, не выключана, што яны хутка адбудуцца.

— Да гарадскіх улад звярнуліся дзве розныя фірмы, якія прапанавалі новыя сучасныя навесы для прыпынкаў грамадскага транспарту. Яны былі ўстаноўлены па вуліцы Янкі Купалы — каля Дома ветэранаў і тэатра оперы і балета. Цягам зімовага часу гэтыя канструкцыі "праходзілі" выпрабаванне: ці ўплывае на іх карозія, ці падабаецца гараджанам дызайн. Замест пластыку ў навесах выкарысталі спецыяльнае загартаванае проціўдарнае шкло, якое не так проста разбіць, — распавёў на наш запыт намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні прадпрыемства "Гаррамаўтадар" Мінгарвыканкама Анатоль Жамоздзік. — Калі ў цяперашніх навесах, магчыма, велікаватыя зазоры, праз якія і дзьме вецер, дык у новых канструкцыях выкарыстана суцэльнае шкло з невялікі зазорам толькі каля зямлі.

Як распавёў далей Анатоль Фадзеевіч, бліжэйшым часам кіраўніцтву горада трэба будзе прыняць рашэнне аб тым, якой з канструкцый аддаць перавагу. Не выключана, што на "ўзбраенне" прымуць абедзве адразу. Устанаўліваць новыя навесы на прыпынках грамадскага транспарту плануецца пакуль толькі на цэнтральных праспектах — Незалежнасці і Пераможцаў. Фірмы-распрацоўшчыкі прапануюць вырабіць, устанавіць і ў далейшым абслугоўваць гэтыя канструкцыі за свой кошт. Вядома, бескарыслівасць тут не пры чым. Навесы будуць вырабляцца з месцамі пад рэкламу, і менавіта на ёй фірмы плануюць зарабляць грошы. Дарэчы, такі вопыт па размяшчэнні вонкавай рэкламы на навесах у сталіцы ўжо ёсць, прычым у кампаніі ён даволі працяглы.

Паводле слоў Анатоля Жамоздзіка, патрэбы ў суцэльнай замене навесаў на прыпыначных пунктах грамадскага транспарту ў горадзе няма. Тым больш што колькі гадоў таму разам з укараненнем тагачаснай новай праграмы яны ўжо мяняліся. Ды і зараз новыя па дызайне канструкцыі пасля ўхвалення гарадскімі ўладамі таксама з'явяцца нават на цэнтральных праспектах не паўсюдна. Напрыклад, ёсць месцы, дзе па шэрагу розных прычын іх устанавіць папросту немагчыма. Ці ўжо ўстаноўленыя яшчэ не адслужылі свайго тэрміну.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заяўніца-мінчанка патэлефанавала ў рэдакцыю, каб выказаць сваю незадаволенасць навесамі на прыпынках грамадскага транспарту.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика