Наплыў наведнікаў тлумачыцца перапынкам на Велікодныя святы.
Даўжэзная чарга ўтварылася каля польскага Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце 25 красавіка. Звычайна яна стаяла ад консульства ў бок вуліцы Пушкінскай. Але, каб наведнікі консульства не выйшлі на гэтую людную вуліцу, чаргу завярнулі ў другі бок — за рог вуліц Куйбышава і Маякоўскага. З 14 гадзін па візы стаялі некалькі соцень чалавек.