Едзеш на вакзал? Удакладні расклад. 21.by

Едзеш на вакзал? Удакладні расклад

27.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" праінфармавала, як будуць выконвацца рэгулярныя рэйсы па міжгародніх маршрутах у бліжэйшы час. Так, у перыяд з 27 красавіка па 1 мая тыя з іх, якія абслугоўваюцца названым прадпрыемствам, будуць ажыццяўляцца: 27 красавіка — па раскладзе буднага дня (чацвярга), 28 красавіка — па графіку пятніцы. 29 красавіка рэйсы будуць выконвацца па графіку суботніх дзён, 30 красавіка і 1 мая — нядзельных.

Сезон заканчваецца, сезон... стартуе

З 1 мая ў краіне, згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, распачнецца сезон палявання на дзіка — дарослых самцоў, маладняк да двух гадоў любога полу.

Доўжыцца ён будзе па 30 верасня з 18 да 9 гадзін. Спосаб палявання — зброевы з засады, з падыходу. 30 красавіка заканчваецца сезон здабычы тых жа жывёл, які дазваляўся зброевым спосабам з засады з вышкі з 1 студзеня на працягу сутак. З 15 мая па 30 верасня з 18 да 9 гадзін можна будзе здабываць еўрапейскую казулю. Паляваць зброевым спосабам з засады, з падыходу, з вабікам можна будзе на дарослых самцоў, селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту.

Сяргей РАСОЛЬКА.

У выбуху — "нелегальны" след

19 красавіка ў гандлёвай зале аднаго з магазінаў Гомеля ў 13.58 была прыведзена ў дзеянне самаробная прылада. Аператыўныя даныя і элементы прылады сталі падставай для адпрацоўкі версіі аб "разборы" паміж арганізатарамі каналаў нелегальнай міграцыі з ліку замежнікаў, якія прыехалі нібыта для навучання ў гомельскіх ВНУ.

Па выніках аналізу запісаў відэакамер назірання, тэлефонных злучэнняў і іншых даных следчымі і аператыўнымі падраздзяленнямі арганізаваны вышук дзвюх асоб ва ўзросце 25-35 гадоў. Адзін — каранастага целаскладу, з кароткай барадой і прыкметным шрамам на твары.

Як паведамляюць ва ўпраўленні КДБ па Гомельскай вобласці, следства вывучае прадастаўленыя ананімна звесткі аб узаемасувязі згаданых асоб з падзеямі, якія мелі месца ў Адэсе. На ўкраінскай тэрыторыі актывізавалася дзейнасць арганізатараў каналаў нелегальнай міграцыі з краін з тэрарыстычнай актыўнасцю. Па афіцыйных звестках Украіны, толькі ў першым квартале гэтага года затрымана 390 нелегальных мігрантаў, канфіскавана 181 адзінка зброі, звыш 6 тысяч боепрыпасаў і амаль 6 кг выбуховых рэчываў.

Святлана БАРЫСЕНКА.

тэрор ці неасцярожнасць?

Вечарам 25 красавіка ў Кобрыне ў выніку выбуху гранаты загінулі два чалавекі — мужчына 1957 года нараджэння і яго сын 1979 года нараджэння. На месца здарэння выязджала аператыўна-следчая група з ліку супрацоўнікаў УКДБ па Брэсцкай вобласці, УСК Брэсцкай вобласці, УУС Брэсцкага аблвыканкама, абласнога УМНС, а таксама спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5526 (Брэст), паведамілі БЕЛТА ў прэс-групе ўпраўлення КДБ Беларусі па Брэсцкай вобласці.

У якасці адной з версій здарэння УКДБ вывучаецца наяўнасць тэрарыстычнага следу: бацька раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, сын доўгі час знаходзіўся ў Паўночна-каўказскім рэгіёне Расійскай Федэрацыі і вярнуўся ў Кобрын за два дні да гібелі. "Навакольныя адзначаюць наяўнасць фінансавых цяжкасцяў у сям'і загінулых, што магло стаць прычынай для спробы арганізацыі нелегальнага збыту сродкаў паражэння, у тым ліку ў інтарэсах канкрэтных заказчыкаў з ліку нелегальных мігрантаў", — расказалі ва УКДБ.

Кар. БЕЛТА.

Крыжа на іх няма

На Радаўніцу на тэрыторыі Мінскай вобласці каля 930 тысяч чалавек, паводле звестак прэс-службы УУС Мінаблвыканкама, бралі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных памінанню нябожчыкаў. Менавіта ў гэты дзень у міліцыю звярнуліся дзве мінчанкі з заявамі, што невядомыя з магіл іх родных на могілках паблізу вёскі Бальшавік Мінскага раёна ўкралі з надмагільных пліт тры бронзавыя медальёны. У першым выпадку жанчына ўказала тыднёвы тэрмін напярэдадні Радаўніцы, калі зламыснікі маглі зрабіць сваю чорную справу. А вось у другім выпадку мінчанка не наведвала могілкі ажно з лістапада мінулага года... Па гэтых фактах злачынства заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" праінфармавала, як будуць выконвацца рэгулярныя рэйсы па міжгародніх маршрутах у бліжэйшы час. Так, у перыяд з 27...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика