Без цікавай інтэрнэт-версіі ў друкаваных СМІ няма будучыні. 21.by

Без цікавай інтэрнэт-версіі ў друкаваных СМІ няма будучыні

27.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Без цікавай інтэрнэт-версіі ў друкаваных сродкаў масавай інфармацыі няма будучыні. Такое меркаванне выказаў 26 красавіка намеснік міністра інфармацыі Беларусі Уладзімір Матусевіч на семінары для кіраўнікоў рэгіянальных друкаваных СМІ. Семінар адбыўся ў рамках ХVІ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі", якая праходзіць сумесна з ХІХ Міжнародным форумам па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2012", перадае БЕЛТА.

"Асваенне інтэрнэт-прасторы — вельмі актуальны і перспектыўны напрамак работы. У рэгіянальных СМІ краіны створаны свае інтэрнэт-сайты, сустракаецца даволі шмат добрых інтэрнэт-праектаў. Галоўная праблема — актуалізацыя існуючага інфармацыйнага кантэнту для таго, каб не змяншалася колькасць чытачоў і падпісчыкаў друкаваных версій выданняў і пры гэтым паступова павялічвалася колькасць карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў", — сказаў Уладзімір Матусевіч.

У ходзе семінара ўдзельнікі таксама звярнулі ўвагу на тэмы: "Інтэрнэт-СМІ і блогасфера — супрацоўніцтва і ўзаемапранікненне", "Сучасныя мабільныя рашэнні для друкаваных СМІ на базе смартфонаў. Прыклады і перспектывы". Галоўны рэдактар расійскага інфармацыйнага агенцтва "Росбалт" Мікалай Ульянаў адзначыў, што інтэрнэт-СМІ і блогасфера не з'яўляюцца канкурэнтамі, яны, хутчэй, саюзнікі, якія дапаўняюць адзін аднаго.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Без цікавай інтэрнэт-версіі ў друкаваных сродкаў масавай інфармацыі няма будучыні. Такое меркаванне выказаў 26 красавіка намеснік міністра інфармацыі Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика