Пачынаецца ўсё з сям'і...
19.05.2012
—
Новости Общества
|
Калектыў "Звязды" стаў пераможцам рэспубліканскага творчага конкурсу сярод друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі "Моцная сям'я — моцная дзяржава" ў намінацыі "Лепшыя матэрыялы рэспубліканскіх друкаваных СМІ". Усяго на конкурс было пададзена 40 работ рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ. Журы выбрала па два пераможцы ў 6 намінацыях. Звяздоўскія журналісты, што пішуць на тэму сям'і, падзялілі перамогу са сваімі калегамі з "Народнай газеты". Заснавальнікі конкурсу — Міністэрства інфармацыі краіны і Беларускі саюз жанчын. Ад іх імя дыпломы, ганаровыя граматы і грашовыя прэміі ўручылі першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч і старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі, сустаршыня Саюза жанчын Антаніна Морава. Яны цёпла павіншавалі пераможцаў і вырашылі: такія конкурсы патрэбны, каб мацаваць маральныя асновы грамадства, сям'ю — і духоўна, і колькасна, бо "там, дзе ёсць сям'я, дзе ёсць дзеці — там цеплыня і ўтульнасць, там — будучыня", упэўнена Лілія Ананіч. І ніхто пакуль не прыдумаў лепшага інстытута для ўмацавання дзяржавы, наогул для працягу жыцця, чым сям'я, бо гэта — найбольш разумная форма арганізацыі жыцця, разважала Антаніна Морава. Звяздоўцам было прыемна атрымаць узнагароду менавіта ў гэты дзень, калі калектыў узгадваў тых, хто роўна 70 гадоў таму падчас вайны выдаў першы нумар падпольнай газеты. Аснова ўсіх нашых поспехаў у любыя часіны — "звяздоўская сям'я", захаванне яе традыцый. Ул. інф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калектыў "Звязды" стаў пераможцам рэспубліканскага творчага конкурсу сярод друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі "Моцная сям'я — моцная... |
|