Кіраўнік ІІХФ выступіў супраць пераносу ЧМ-2014 з Беларусі. 21.by

Кіраўнік ІІХФ выступіў супраць пераносу ЧМ-2014 з Беларусі

19.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 мая ў Хельсінкі адкрыўся традыцыйны штогадовы кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ), на якім кіраўнік федэрацыі Рэнэ Фазель выступіў супраць пераносу чэмпіянату свету па хакеі-2014 з Беларусі ў іншую краіну, паведамляецца на сайце ІІХФ.

"Ад адмены чэмпіянату ў Беларусі пацерпяць невінаватыя людзі: балельшчыкі і спартсмены. Я ўражаны меркаваннем дзвюх буйнейшых шведскіх газет, якія выйшлі з падобнымі загалоўкамі: "Спорт не павінен быць інструментам палітыкі", — адзначыў кіраўнік ІІХФ.

На яго думку, спорт не можа і не павінен быць палітычным інструментам. Ён павінен весці да прымірэння і адкрыцця новых межаў, а рознагалоссі пакінуць палітыкам. "Забароны і байкоты спартыўных спаборніцтваў абясцэньваюць ідэю спорту. Такое наша меркаванне", — адзначыў прэзідэнт ІІХФ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 мая ў Хельсінкі адкрыўся традыцыйны штогадовы кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ), на якім кіраўнік федэрацыі Рэнэ Фазель выступіў супраць пераносу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика