ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
19.05.2012
—
Новости Общества
|
У Германіі затрымалі 400 актывістаў "Захапі Франкфурт"
Паліцыя Франкфурта-на-Майне 18 мая на некалькі гадзін затрымала не менш за 400 дэманстрантаў, якія праводзілі маніфестацыі па ўсім цэнтры горада. Затрыманні пачаліся пасля таго, як частка актывістаў пачала будаваць барыкады, ламаць дарожныя знакі і ладзіць сядзячыя пратэсты на праезнай частцы вуліц. Рух, утвораны на ўзор амерыканскага Оссuру Wаll Strееt, выступае супраць сучаснай мадэлі капіталізма, якую актывісты лічаць несправядлівай і рабаўніцкай. МВФ прыпыняе кантакты з ГрэцыяйМіжнародны валютны фонд вырашыў прыпыніць кантакты з Грэцыяй, якую ён крэдытуе разам з ЕС, паведамляюць інфармагенцтвы. Валютны фонд не плануе супрацоўнічаць з прызначаным у краіне часовым урадам як мінімум да парламенцкіх выбараў, прызначаных на 17 чэрвеня. Ноч — горшы час для прыёму ежыНе сакрэт, што ад тлустай ежы можна паправіцца. Аднак час прыёму ежы такі ж важны, як і тое, што чалавек есць, высветлілі амерыканскія спецыялісты. Па іх словах, звычка есці падчас начнога прагляду тэлевізара або за камп'ютарам шмат у чым спрыяе набору вагі, піша Thе Dаіlу Mаіl. Эксперыменты на жывёлах наглядна прадэманстравалі, што набор вагі адбываўся з-за збою ва "ўнутраным гадзінніку". Па словах кіраўніка даследавання доктара Сатчыдананда Панды з Солкаўскага інстытута біялагічных даследаванняў, у пэўны час сутак печань, кішэчнік і мышцы працуюць максімальна эфектыўна, а ў іншы час — "спяць". Падобнага рытму прытрымліваецца кожны орган. Звычка есці ў любы час парушае натуральныя абменныя працэсы. Венгрыя, уступіўшы ў ЕС, апынулася ў глыбокім эканамічным крызісеДалучэнне Венгрыі да Еўрапейскага саюза прывяло да значнага пагаршэння эканамічных паказчыкаў краіны, якая апынулася ў глыбокім эканамічным і маральным крызісе. Аб гэтым падчас пасяджэння Міжнароднага клуба парламентарыяў і экспертаў ЕС-Украіна ў Кіеве сказаў дэпутат Еўрапарламента ад Венгрыі Бела Ковач. "Грэцыя — не адзіная краіна, якая знаходзіцца ў такім глыбокім крызісе. Ёсць яшчэ Венгрыя... Проста гэта пакуль не анансавана", — сказаў ён. Паводле слоў Белы Ковача, з часу далучэння да Еўрасаюза Венгрыя прыпыніла сувязі з асноўнымі ўсходнімі рынкамі, у першую чаргу з Расіяй. У краіну прыйшлі міжнародныя фірмы, якія вывелі на нацыянальны рынак імпартныя тавары нізкай якасці, выцесніўшы венгерскіх вытворцаў. "Гэтыя ж транснацыянальныя фірмы прадаюць больш чым 90% імпартных нізкаякасных тавараў, перакрываючы вытворчасць венгерскіх прадуктаў", — падкрэсліў ён. Адносна ўзроўню занятасці насельніцтва ў краіне ён сказаў, што "ў Венгрыі яшчэ ніколі не было такога высокага працэнта беспрацоўя, хоць гэта сёння характэрна для ўсяго Еўрапейскага саюза". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ноч — горшы час для прыёму ежы Не сакрэт, што ад тлустай ежы можна паправіцца. Аднак час прыёму ежы такі ж важны, як і тое, што чалавек есць, высветлілі амерыканскія...
|
|