Лічба дня
19.05.2012
—
Новости Общества
|
Пра гэта заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік, падводзячы вынікі свайго візіту на прадпрыемства, якое ён наведаў па даручэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ. "Безумоўна, тут ёсць шэраг нявырашаных праблем. Размова, у прыватнасці, ідзе аб заработных платах. Па шэрагу прафесій яна даволі нізкая. Гэта, вядома ж, недапушчальна на такім прадпрыемстве. Я ўпэўнены, што магчымасць павысіць зарплаты ёсць", — адзначыў ён. "Сустракаючыся з рабочымі, я неаднаразова чуў ад іх скаргі на некаторых з кіраўнікоў структурных падраздзяленняў. Тое, як дазваляе сабе адносіцца да людзей адзін з іх, выходзіць далёка за рамкі правіл прыстойнасці. Зневажальныя і нецэнзурныя выказванні — вось яго стыль кіравання", — дадаў старшыня ФПБ. Леанід Козік у прысутнасці працоўнага калектыву запатрабаваў ад кіраўніка прадпрыемства разабрацца са сваімі падначаленымі. "Калі ў бліжэйшы час гэтага не адбудзецца, я асабіста пастаўлю гэта пытанне перад міністрам. Нікому не дазволена ў такім ключы размаўляць з людзьмі. Кіраўнік павінен быць прыкладам і дзейнічаць у рамках заканадаўства", — рэзюмаваў Леанід Козік. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік, падводзячы вынікі свайго візіту на прадпрыемства, якое ён наведаў па даручэнні Прэзідэнта...
|
|