"Лідскае піва" эфектыўна выкарыстала 40 млн еўра інвестыцый
19.05.2012
—
Новости Общества
|
Аднак гэта толькі першы этап інвестыцыйнага праекта ААТ "Лідскае піва" з фінскім канцэрнам ОLVІ, што быў падпісаны ў 2008 годзе. Праведзена рэканструкцыя завода, комплексная мадэрнізацыя вытворчасці, пабудаваны новая брадзільная вытворчасць і новая кампрэсарная, якая выдатна ахалоджвае прадукцыю, новы транспартна-лагістычны цэнтр. Вытворчасць абнаўлялі недарэмна. Пах хмелю і дражджэй атачае літаральна кожны сантыметр тэрыторыі завода, а каля склада ўвесь час не знікае чарга з вялікіх фур. Гэта сведчыць аб пастаяннай працы. А ўсе аб'ёмы прадукцыі на летні перыяд ужо распісаны паміж кліентамі. Попыт на піва, квас і іншыя напоі лідскай вытворчасці сталы і вельмі часта перавышае прапанову. Таму пашырэнне завода і павелічэнне магутнасцяў будзе працягвацца. У лідскага завода ёсць спецыфічны дух Прыкладна так патлумачыў журналістам выбар фінскага канцэрна Пеэп Акель, менеджар па краінах Балтыі і Рэспубліцы Беларусь кампаніі ОLVІ. " У гэтага завода ёсць пэўны дух, традыцыі. Гэта вельмі старая вытворчасць. Для нас гэта важна. Усе заводы канцэрна старэйшыя за 130 гадоў (лідскаму заводу — 136. — аўт.). Мы зараз вельмі задаволены сваім выбарам", — сцвярджае фінскі прадстаўнік. Аўдрыус Мікшыс, генеральны дырэктар ААТ "Лідскае піва", кажа, што фіны вельмі сціплыя людзі, што яны ніколі не ўкладваюць грошы проста так, каб паказаць, якія яны багатыя, разумныя і гэтак далей. "Было вельмі добра прадумана некалькі этапаў развіцця, — стаў удакладняць кіраўнік завода. — Першы атрымаўся паспяховым: было засвоена 40 млн еўра. Усяго ж будзе тры этапы. Другі, па сутнасці, — пашырэнне завода ў 2 разы". Першы этап быў завершаны менш чым за паўтара года. Але можна было б зрабіць і хутчэй, — сцвярджае Аўдрыус Мікшыс. — Занадта шмат было ўзгадненняў, якія замаруджвалі працу. Аб цане на піва "Галоўнае для нас, каб цана была як мага меншай, бо тады людзі будуць спажываць нашай прадукцыі больш", — упэўнены гендырэктар прадпрыемства. Цану ж у многім вызначае акцыз. "Калі ОLVІ прыйшла на рынак Беларусі, акцыз быў 4,5 еўрацэнта. Сёння гэта 18 еўрацэнтаў, а з кастрычніка ён стане роўны 24 еўрацэнтам". Атрымліваецца, што асноўны падатак на піва за тры гады павялічыўся прыкладна ў пяць разоў. Трэба здаваць бутэлькі Яшчэ адна праблема — магчымая забарона пластыкавых бутэлек у Мытным саюзе. Кіраўніцтва завода сцвярджае, што магутнасцяў ліній разліву ў шкляныя бутэлькі можа не хапіць. Акрамя таго, "шкла" не хапае. Заказваць бутэлькі даводзіцца ва Украіне. Зваротных бутэлек таксама вельмі мала, бо для іх здачы занадта складаныя ўмовы. "Іншая справа ў Еўропе: там бутэльку можна здаць у любым супермаркеце ў спецыяльны аўтамат і адразу атрымаць грошы", — расказвае Аўдрыус Мікшыс. Увогуле, пры павышаным попыце на шкляную тару цана на яе будзе расці — а гэта можа паўплываць і на цану прадукцыі. Гістарычна-піўны конкурс Між іншым, "Лідскае піва" аб'яўляе конкурс сярод студэнтаў на веданне нейкіх незвычайных старажытных піўных традыцый у Беларусі. Інфармацыю аб гульні можна знайсці на інтэрнэт-сайце завода. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. г. Ліда. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак гэта толькі першы этап інвестыцыйнага праекта ААТ "Лідскае піва" з фінскім канцэрнам ОLVІ, што быў падпісаны ў 2008 годзе. Праведзена рэканструкцыя завода,...
|
|