Не пашчасціла з паступленнем у ВНУ?
19.05.2012
—
Новости Общества
|
Ці можна стаць студэнтам ВНУ, маючы ўсяго некалькі балаў у сертыфікаце ЦТ? Цвярозы розум падказвае, што гэта наўрад ці магчыма. Аднак пасля адмены ў 2008 годзе "ніжняй мяжы" тэарэтычна ў ВНУ змаглі паступаць усе ахвотныя, якія набралі на ЦТ 1 бал і больш. І (для прыкладу, у БНТУ) на платнае навучанне былі залічаны летась абітурыенты, якія мелі ў сертыфікатах ЦТ па фізіцы (гэта профільны прадмет) усяго 1 бал. Аналагічная карціна назіралася і на некаторых спецыяльнасцях у іншых ВНУ. Такім чынам, вышэйшая адукацыя мела ўсе шанцы стаць не проста масавай, а ўсеагульнай. Менавіта з гэтай прычыны і было вырашана вярнуць ніжні бар'ер. І вось днямі стала вядома, што падчас прыёмнай кампаніі будуць дзейнічаць дзве шкалы пераводу балаў ЦТ у дзесяцібальную шкалу ацэньвання: для тых, хто паступае ў ВНУ, і для абітурыентаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Абітурыентам ССНУ, так бы мовіць, моцна пашанцавала: фактычна для іх паступлення ніякіх перашкод па-ранейшаму няма, паколькі ў пераводнай шкале для асоб, якія прэтэндуюць на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, адмоўныя адзнакі адсутнічаюць. Атрыманыя на цэнтралізаваным тэсціраванні 1-4 балы адпавядаюць адзнацы 2,1 па 10-бальнай шкале, а нездавальняючай, нагадаем, лічыцца адзнака 2,0 бала. А пры паступленні ў ВНУ не змогуць удзельнічаць у конкурсе абітурыенты, якія набяруць на цэнтралізаваным тэсціраванні ад 1 да 6 балаў. "У пераводзе на 10-бальную шкалу гэта будзе нездавальняючая адзнака — 2,0, — удакладнілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі, — а згодна з Правіламі прыёму ў ВНУ, з такім вынікам да ўдзелу ў конкурсе на ўсе формы атрымання адукацыі абітурыенты не дапускаюцца". Варта нагадаць, што ў школе ўсе адзнакі ад 1 да 10 балаў лічацца станоўчымі. Але ж ці можна з "двойкамі" ці "тройкамі" па профільных дысцыплінах асвойваць праграму вышэйшай школы? У ВНУ не ўтойваюць, што нярэдка ўжо пасля першай зімовай сесіі колькасць адлічаных ідзе на сотні... Між іншым, многія прадстаўнікі вышэйшай школы лічаць, што і 7 балаў у сертыфікаце па профільным прадмеце — гэта вельмі мала для таго, каб іх уладальнік мог прэтэндаваць на атрыманне дыплома ВНУ. Надзея НІКАЛАЕВА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...запасны аэрадром — сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы |
|